Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
03.11.2021

27 лістапада - юбілейны канцэрт народнага ансамбля бытавых інструментаў “Каханачка”

  Юбілейны канцэрт народнага ансамбля бытавых інструментаў “Каханачка” “З песняй назаўжды” (Лідскі раён, аг. Мажэйкава) 27 лістапада ў 17:00. Мажэйкаўскі Дом культуры Народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” запрашае ўсіх знатакоў музычнага мастацтва, сваіх сяброў і прыхільнікаў, каб адсвяткаваць юбілей - 40 гадоў актыўнай, яркай і плённай творчай дзейнасці. Святочная праграма, прысвечаная 40-годдзю заснавання «Каханачкі», пачнецца 27 лістапада ў 17.00 у глядзельнай зале Мажэйкаўскага Дома культуры. Гасцей чакае займальнае знаёмства з творчай гісторыяй «Каханачкі» і яе ўдзельнікамі – энтузіястамі, закаханымі ў песню. Юбілейная канцэртная праграма парадуе цікавай чаргой інструментальных, вакальных і сольных кампазіцый, атмасферай душэўнасці і цяпла. Кантактная інфармацыя: (80154) 646340, ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.