Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі / Лідская раённая арганізацыя РГА Белая Русь

Лідская раённая арганізацыя РГА Белая Русь

Лідская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» зарэгістравана рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта ад 1 студзеня 2004 г. № 429.

Старшыня ЛРА РГА «Белая Русь» – Кашкевіч Ігар Аляксевіч Кантактны тэлефон: 8(0154) 53-40-40

Намеснік старшыні ЛРА РГА «Белая Русь» – Прадка Любоў Юр’еўна Кантактны тэлефон: 8029840898

Вядучы спецыяліст, галоўны бухгалтар ЛРА РГА «Белая Русь» – Дуброўская Вікторыя АльфрэдаўнаКантактны тэлефон: 8(0154) 61-19-29; 8(033) 601-69-35
Адрас: 231300, Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Савецкая, 8
E-mail: v.a.dubrovskaya@mail.ru

Мэтай дзейнасці ЛРА РГА «Белая Русь» з’яўляецца аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, культурных традыцый, імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.

Задачы арганізацыі:

  • садзейнічанне ўдзелу грамадзян у рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;
  • садзейнічанне фарміраванню моцнай, эфектыўнай, сацыяльнай дзяржавы, здольнай забяспечыць годны ўзровень жыцця грамадзян, гарантаваць абарону іх інтарэсаў;
  • удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці;
  • кансалідацыя грамадскіх сіл дзеля рэалізацыі статутнай мэты;
  • асвета грамадзян і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці краіны, выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
  • прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да вырашэння актуальных праблем развіцця краіны і грамадства;
  • садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі іншых дзяржаў.

Структура арганізацыі

Функцыянуе 100 першасных арганізацый, у якіх зарэгістравана 916 членаў. Гэта людзі розных прафесій: рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі, служачыя, работнікі адукацыі, культуры, дзяржаўныя служачыя.

Склад Прэзідыума Савета Лідскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»: (удакладняецца) 

Статут і Праграма РГА «Белая Русь»: https://1br.by/