Лідская раённая арганізацыя ГА БРСМ
У Лідскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» працуюць:

Першы сакратар – Міхаловіч Вольга Уладзіміраўна
- Другі сакратар – Гірчыц Наталля Антонаўна
- Галоўны спецыяліст –
- Галоўны бухгалтар – Савіцкая Вольга Уладленаўна
БРСМ – тэрыторыя магчымасцяў. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — самая масавая моладзевая арганізацыя. БРСМ па-сапраўднаму адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, работнікі прадпрыемстваў, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
Што нас аб’ядноўвае? — імкненне да зносін, самарэалізацыі; — жаданне рабіць дабро і прыносіць карысць грамадству; — жыць цікава і насычана.
Наша арганізацыя — гэта калектыў аднадумцаў, які адрозніваецца асаблівым мікракліматам павагі, творчасці і ўзаемаразумення, беражлівым стаўленнем да традыцый грамадскага аб’яднання.
Наша мэта: стварыць умовы для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
Напрамкі дзейнасці:
-
Беларусь — крыніца натхнення (грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі).
-
Праца — крута! (працаўладкаванне моладзі, студатрады).
-
БРСМ: жыві ярка! 100 ідэй для Беларусі! (падтрымка адоранай і таленавітай моладзі).
-
БРСМ: будзь здаровы! (фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыка негатыўных з’яў).
-
БРСМ: твары дабро! (валанцёрскі рух «Добрае Сэрца»).
-
БРСМ: энергія твайго жыцця! (партнёрства і міжнароднае супрацоўніцтва).
-
БРСМ: будзь з намі! (інфармацыйна-іміджавая дзейнасць).
Сувязі і супрацоўніцтва: падтрымліваем сувязі з установамі адукацыі, а таксама з РС ГА «БРПО», раённым Саветам ветэранаў, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, раённым выканаўчым камітэтам.
Нашы каардынаты: 231300, г. Ліда, вул. Савецкая, 9 тэл.: 8-0154-540710, e-mail: lidabrsmofficial@mail.ru
Мы ў сацсетках «Моладзь Лідчыны»: ВКонтакте: https://vk.com/lida_brsm Telegram: https://t.me/lida_brsm Instagram: https://www.instagram.com/molodezlida?igsh=cmN2d2tueGtuM3pr
СМІ, заснавальнікам якіх з’яўляецца ЦК ГА «БРСМ»: «Знамя юности», «Переходный возраст», «Зорька». Інтэрнэт-партал «Моладзь Беларусі»: www.brsm.by
Калі вы хочаце: пашырыць свой круг зносін, рэалізаваць свае магчымасці, удзельнічаць у вырашэнні праблем моладзі, зрабіць сваё жыццё ярчэйшым і цікавейшым —Тэлефануйце нам, дзяліцеся ідэямі, уступайце ў нашы рады! Не адкладайце на заўтра — прыходзьце да нас сёння!Зрабі свой выбар — будзь з намі!