Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
16.11.2021

Лідскія школы падключыліся да дабрачыннай абласной справы з назвай "Дзеці дзецям". У школах збіраюць для дзяцей бежанцаў цёплыя рэчы, прадукты харчавання, цацкі

Гуманітарную дапамогу людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, каардынуе Беларускі Чырвоны Крыж. Яго лідскі офіс гэтымі днямі таксама прымае прадукты і рэчы ад насельніцтва для адпраўкі ў стыхійны лагер на беларуска-польскай мяжы. Лідскі офіс Беларускага Чырвонага Крыжа размешчаны на тэрыторыі раённай бальніцы - вул. Міцэвіча, 1. Пункт збору гуманітарнай дапамогі працуе з 8.30 да 16.00. Тэлефон для даведак: 53-76-68. Першая машына з сабраным грузам адправіцца на мяжу, як мяркуецца, у сераду. Прэс-служба Лідскага райвыканкама Instagram: https://www.instagram.com/lida_media Тэлеgram: https://t.me/LidaMedia TikTok: https://vm.tiktok.com/ZMd8PsF4f/