Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
25.02.2026

Майстар-клас ад бабы Евы: вясковая жыхарка вучыць жанчын вышыўцы і ткацтву

Дзевяностагадовую Еву Аляксанд­раўну Бірук аднавяскоўцы з цеплынёй называюць проста: баба Ева. У аграгарадок Ганчары Лідскага раёна яна пераехала да дачкі з Палесся (в. Кароцічы), дзе нарадзілася, працавала і пражыла да 64-х гадоў.  Апроч асабістых рэчаў, жанчына перавезла і сваю вялізную калекцыю вышываных і тканых вырабаў: рушнікоў, сурвэтак, навалачак, зубцоў.  Буйства кветак і колераў, раскі­данае па тканіне, не пакінулі раўнадушнымі нікога, хто мог гэта пабачыць. Пагалоска пра гэту калекцыю перадавалася ад адной жанчыны да другой. Яны ручайком пацягнуліся да бабы Евы з адной просьбай: “Навучы!”.  Яна з задавальненнем дзялілася сваім вопытам вышывальшчыцы (бо кросны так і пакінула на сваёй малой радзіме). І дзякуючы яе навуцы ў ганчарскіх хатах маюцца спрадвечна народныя вырабы.Гутарачы з Евай Аляксандраўнай, сочачы за яе жвавым розумам, сёння цяжка ўявіць, які нялёгкі ёй дастаўся лёс: дзіцём сустрэла вайну. Пакуль фашысты стаялі ў Кароцічах, разам з бацькамі жыла ў лесе. Пасля вызвалення вярнуліся назад, але на папялішча – акупанты спалілі амаль усю вёску.  У 1948 годзе у тых мясцінах стварылі калгас. Еве было усяго 13, але менавіта з той пары і на працягу 42 гадоў яна працавала паляводам. Там і пераняла вышыўку ад старэйшых дзяўчат, якія нават ў кароткія перапынкі ад цяжкай працы не сядзелі склаўшы рукі.  –  Тым, хто цяпер жаліцца на цяжкае жыццё, я кажу: не ведаеце вы, дзеткі, што такое па-сапраўднаму цяжка,  – разважае баба Ева.   «Гродзенская праўда»