Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
11.03.2024

На ВДНГ у Маскве прайшлі дні Гродзенскай вобласці

Урачыстая цырымонія адкрыцця экспазіцыі Гродзеншчыны прайшла ў беларускім павільёне 5 сакаваіка з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканакама Уладзіміра Караніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Крутога, Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрыя Мезенцава, прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі. Трэба адзначыць, што беларуская экспазіцыя традыцыйна выклікае вялікі інтарэс у Маскве. Напрыклад, летась быў устаноўлены рэкорд па наведванні беларускага павільёна ВДНГ. Тут пабывала 1,2 мільёна чалавек.  Важна адзначыць, што выстаўка стала пляцоўкай для перамоў з расійскімі калегамі па наладжванні кантактаў. Так, у рамках дней Гродзенскай вобласці падпісаны шэраг пагадненняў з расійскімі рэгіёнамі аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў, ажыццяўленні міжнародных знешнеэканамічных кантактаў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай абласцях, адукацыі, маладзёжнай палітыцы, сферы спорту і турызму, рэалізацыі сумесных праектаў. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з даволі маштабнай экспазіцыяй Гродзенскага рэгіёна. Шырока прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, сапоцкінская пісанка, вырабы з саломкі, драўляныя музычныя інструменты майстра Мар’яна Скрамблевіча, храмы з керамікі ў мініяцюры. Некаторыя госці выстаўкі зацікавіліся працэсам традыцыйнага роспісу яек і вырабам саламянага павука. Навыкі у гэтай справе ахвотна дэманструюць майстры народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Некаторыя наведвальнікі і самі гатовы далучыцца да гэтага працэсу.  А майстры народнай творчасці Беларусі Людміла і Аляксандр Мускія не толькі прадставілі свае вырабы з лазы, але на працягу трох дзён гатовы правесці майстар-класы па лозапляценні.  Гродзеншчына прадстаўляе багаты гісторыка-культурны і турыстычны патэнцыял рэгіёна, прыродную спадчыну, якія ўвасоблены ў такіх значных аб’ектах, як Мірскі і Лідскі замкі, Аўгустоўскі канал, агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» і шмат іншых знакавых месцаў. Наведвальнікі таксама могуць ацаніць эксклюзіўную калекцыю крышталя шклозавода «Неман», вырабы тэкстыльнай вытворчасці, льняную прадукцыю. Асобная частка экспазіцыі прысвечана кінематаграфіі Гродзеншчыны і папулярнаму фестывалю нацыянальных культур. Сваю творчасць падчас прэзентацыі дзён Гродзенскай вобласці дэманструюць музычныя калектывы і салісты. Звязда