Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
12.06.2026

Настаўнік з Ліды падрыхтавала 16 стабальнікаў за год

"У мяне сто балаў!" - гэтыя словы настаўнік рускай мовы і літаратуры Лідскай гімназіі нумар 1 Таццяна Глыздова ў дзень, калі на сайце РІКВ з'явіліся рэзультаты ЦТ па рускай мове, пачула ў тэлефоннай трубцы 16 разоў. У гэты дзень 16 яе адзінаццацікласнікаў з 40, якія выбралі для цэнтралізаванага экзамену рускую мову, атрымалі найвышэйшы бал.  І яшчэ столькі ж справіліся з заданнямі з рэзультатамі, якія перавышаюць 90 балаў. Вучні педагога з 30-гадовым стажам - пераможцы і прызёры абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, прызёры алімпіяды Саюзнай дзяржавы. Не проста ведам, а ўменню выбіраць свой шлях вучыць выхаванцаў педагог. У 2025 годзе поспехі Таццяны Глыздовай ацэнены на рэспубліканскім узроўні: ёй прысвоена званне "Заслужаны настаўнік Беларусі". На здымку: у час урока па рускай мове ў Лідскай гімназіі нумар 1. БЕЛТА