Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
14.12.2020

Навагодні настрой набірае абароты!

  13 снежня творчы калектыў Палаца культуры горада Ліды прадставіў вуліч ную музычна-гульняв ую экспрэс-забаўк у для ўсёй сям'і “ Арт-Street-Ёлка ” . Мноства рабят, іх бацькі, дзядулі і бабулі з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства ля галоўнай ёлкі горада. Адкрылі свята смешныя Зайцы, прыгожая Ёл а чка і в я сёлая Цётухна Забава. Дзеці з радасцю адгадвалі загадкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, танцавалі, вадзілі карагоды і спявалі навагоднія песенькі. Ўсе разам змаглі перамагчы Каралеву Мышыльду са злосным Вірусам. З радасцю сустрэлі Дзеда Мароза, Снягурку і сімвал 2021 г ода   –   дружалюбнага Бычка. Вечар прайшоў на пазітыўнай хвалі і ў прыўзнятым настроі. Маленькія лідчане атрымалі ўнікальную магчымасць асабіста падзякаваць Дзеда Мароза за падарункі і выкананыя жаданн і . Дапоўнілі свята выязны гандаль і фотасесіі ў арыгінальных навагодніх інсталяцы ях з героямі прадстаўлення.   ФОТА