Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
17.03.2023

Пад знакам 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа сярод бібліятэк быў праведзены прафесійны конкурс на лепшае бібліятэчнае мерапрыемства

Мэта конкурсу заключалася ў прапагандзе творчасці знакамітых песняроў беларускага народа, а сярод асноўных задач – паглыбленне ведаў пра жыццё і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры; азнаямленне чытацкай аўдыторыі бібліятэкі з цікавымі, малавядомымі фактамі з жыцця народных пісьменнікаў; выхаванне і развіццё ў чытачоў прыхільнасці да беларускай літаратуры і яе мастацкіх здабыткаў; раскрыццё бібліятэчнага фонду, у прыватнасці, друкаваных інфармацыйна-біяграфічных і мастацкіх дакументаў, звязаных з творчасцю беларускіх паэтаў і інш.   Ва ўрачыстай абстаноўцы за плённую працу і творчы падыход да арганізацыі мерапрыемства Дыпломам І ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” за літаратурна-музычнае падарожжа “Песняры беларускай душы”; Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” за інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”; Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2” за літаратурны рынг “З родным словам ды з беларускай душою”.   Пасля падвядзення вынікаў за мінулы год усе бібліятэкі Лідчыны былі запрошаны да ўдзелу ў конкурсах, запланаваных на 2023 год. Прафесійны бібліятэчны конкурс электронных відэавізітак аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах “Гонар маёй бібліятэкі” прадэманструе ўсю разнастайнасць іх напрамкаў і тэматык, а дзякуючы конкурсу кніжных інсталяцый “Город наших сердец”, прысвечанаму 700-годдзю г.Ліды, бібліятэкі разам з ўсім горадам і раёнам акунуцца ў паток святочных мерапрыемстваў да значнай юбілейнай даты.