Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
06.08.2024

Раённае свята працаўнікоў вёскі будзе! Сёння вызначылі дату – 14 верасня

На арганізацыйным камітэце с Лідскім райвыканкаме вызначылі канцэпцыю і асноўныя блокі праграмы раённага свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024".  Свята пройдзе 14 верасня ў аг. Лайкаўшчына на базе гаспадаркі "Пескаўцы". Падрыхтоўка да раённых дажынак толькі стартавала, але ўжо вядома, што гасцей чакае канцэртная праграма з выступленнем творчых калектываў Лідчыны і запрошаных артыстаў, цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў галіны, фуд-зона, зоны адпачынку, тэматычныя экспазіцыі і конкурсы, падворкі, выстаўка сельскагаспадарчай тэхнікі, феерверк і дыскатэка.