Галоўная /
Навiны раёна
30.01.2024
У Лідскім раёне знайшлі спосаб вырашэння праблемы даўгабудаў і аб’ектаў, якія не эксплуатуюцца доўгі час
Вяртанне іх да жыцця даручаюць
інвестарам. Такім чынам за апошнія чатыры гады былі адкрыты тры
прамысловыя прадпрыемствы і гандлёвы цэнтр.
Як адзначыў кіраўнік Лідскага раёна Сяргей Ложэчнік на сустрэчы з журналістамі рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, такая праца ўзаемавыгадная для абодвух бакоў. Інвестары атрымліваюць плошчы, укладаюць у іх сродкі, адкрываюць прадпрыемствы і наладжваюць выпуск запатрабаваных на рынку тавараў, у тым ліку і новых, або прапаноўваюць разнастайныя паслугі. Раён жа пашырае лінейку прадукцыі і атрымлівае працоўныя месцы. Толькі за апошні год іх было створана звыш сямісот пяцідзесяці. Свой уклад у гэта ўнесліі вытворчасці, адкрытыя на пляцоўках даўгабудаў і аб’ектаў, якія не эксплуатаваліся.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Ліды, як аднаго з11-цігарадоў з насельніцтвам у 80 тысяч чалавек і больш, дзе рэалізуецца праграма паскоранага развіцця беларускіх рэгіёнаў “80+”, на кантролі Урада.У снежні на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, дзе падводзіліся яе вынікі,было агучана, што райцэнтр Гродзеншчыны ў ліку тых, якія выканалі большасць даведзеных паказчыкаў. Добра спрацаваліў Лідзе і па росце прамысловай вытворчасці. Да таго ж тут рэалізуюць праграму “Адзінраён– адзін праект”, аднавіўшыў 2023-м вытворчасць і перапрацоўку прадукцыі з мяса індычкі.
Телерадиокомпания «Гродно»