Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
21.01.2026

У мінулую суботу адбылася прамая тэлефонная лінія з старшынёй райвыканкама. За тры гадзіны камунікацыі паступіла 15 зваротаў ад жыхароў

Прямы дыялог з грамадзянамі дазваляе ўбачыць рэальную карціну спраў у раёне і аператыўна рэагаваць на актуальныя пытанні насельніцтва. Асноўныя тэмы зваротаў: Дарогі і дабраўпарадкаванне   Будзе правераны стан дарог у вёсках Бельскія і Касілаўцы. Жыхары прасілі прыбраць гурбы па вуліцы Генерала Беды і расчысціць прыпынкі на вуліцы Таўлая. Было адзначана, што зімовы перыяд з’яўляецца гарачай парой для камунальных службаў, і іх работа знаходзіцца на кантролі. ЖКГ і ацяпленне   Па скаргах на нізкую тэмпературу ў кватэрах па вуліцы Максіма Горкага і ў вёсцы Доржы накіраваны камісіі. Спецыялісты правядуць замеры ў самы кароткі тэрмін. Транспарт   Будзе прааналізавана сітуацыя з рухам цягнікоў у раёне вуліцы Хасанаўскай і вывучана магчымасць запуску вячэрняга рэйса аўтобуса №11с ад аўтавакзала. Сацыяльная сфера   Дадзена даручэнне прапрацаваць пытанне дааснашчэння акустыкай залы ў музычнай школе. Таксама будзе вызначаны далейшы лёс пустога будынка былога дзіцячага садка ў пасёлку Першамайскі. Асабістыя пытанні   Усе звароты, якія тычацца ўмоў арэнды жылля, маёмасных правоў і працоўных адносін, перададзены профільным спецыялістам. Кожная сітуацыя будзе разабрана індывідуальна і ў межах закона. Кіраўніцтва дзякуе ўсім удзельнікам за актыўнасць. Званкі, якія паступілі, дапамагаюць рабіць раён лепшым. Работа са зваротамі грамадзян будзе працягнута. Прэсс-служба Лідскага райвыканкама