Галоўная /
Навiны раёна
04.07.2023
Урачысты мiтынг, прысвечаны Дню Незалежнасцi адбыўся ў Лiдзе
– Наша незалежнасць заснавана на подзвігу і справах пакалення пераможцаў.
Тых, хто, ахвяруючы самым дарагім – сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю
доўгачаканую свабоду, – адзначыў глава рэгіёна. – Кожны год у гэты святы
для нас дзень мы аддаем даніну вялікай павагі бяспрыкладнаму подзвігу
беларускага народа. Вось и сёння мы знаходзімся каля брацкай магілы
военаслужачых, якія, не шкадуючы сваіх жыццяў, абаранялі наш горад.
Нізка схіляем галовы перад подзвігам нашых суайчыннікаў. Вечная памяць
героям! Аддаем пашану і славу ўсім, хто ўнёс свой уклад у вызваленне
Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нізкі паклон усім, хто ў
смяротнай схватцы з ворагам адстаяў наша права на жыццё, адраджаў
Беларусь з руін і попелу.
Сяргей Ложэчнік таксама адзначыў:
– За апошнія гады многае змянілася: і краіна, і людзі, што жывуць у
ёй. Але нязменным засталося адно – жаданне кожнага з нас жыць у
свабоднай і мірнай дзяржаве. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі
бессмяротнага подзвігу пакалення Вызваліцеляў. І жыхары Лідскага рэгіёну
робяць усё магчымае, каб мацнела, квітнела наша дзяржава, паляпшалася
жыццё людзей, прыгажэў наш горад. Каб наша зямля ніколі больш не ведала
войнаў і разбурэнняў. А мірная праца людзей прыносіла радасць,
задавальненне, упэўненасць у заўтрашнім дні! Наш поспех і нашыя перамогі
– у адзінстве. Мы ведаем свае магчымасці і ўпэўнены ва ўласных сілах.
Затым
слова было прадастаўлена начальніку Лідскага гарнізона, камандзіру
116-й Гвардзейскай Чырванасцяжнай Радамскай штурмавой авіяцыйнай базы
гвардыі палкоўніку Аляксандру Крыўцу, старшыні Лідскай раённай
арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў палкоўніку
запасу Віктару Рыбачуку. Да прысутных звярнуліся епіскап Лідскі і
Смаргонскі Парфірый, а таксама настаяцель касцёла Узвіжання Святога
Крыжа ксёндз Уладзімір Гуляй.
Хвiлiна
маўчання. Удзельнікі мітынгу схілілі галовы ў памяць аб загiнулых у
гады Вялікай Айчыннай вайны, затым да брацкай магілы воінам-вызваліцелям
былі ўскладзены кветкі.
* * *
Святочная праграма працягваецца каля сцен Лідскага замка. У 22.55
лідчане і госці горада прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі “Заспяваем
Гімн разам!”. А кульмінацыяй свята стануць святочны феерверк і
дыскатэка.