Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
18.04.2023

Адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “ArtDANCE Fest” у Лідзе пашырыў геаграфію – удзельнікамі сталі не толькі калектывы з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, але і Мінская вобласць прадставіла конкурсныя нумары

15 красавіка Палац культуры горада Ліды гасцінна расчыніў дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу “ ArtDANCE Fest 2023 ” . Ініцыятарамі правядзення фестывалю з ’ яўляюцца кіраўнік студыі сучаснага танца “ ArtDANCE STUDIO ” – Кацярына Асядач-Брылеўская і дзяржаўная ўстанова “ Палац культуры горада Ліды ” . Папулярнасць, прэстыж і значнасць гэтага праекта пастаянна растуць. Важна, што “ ArtDANCE Fest ” – гэта праект, удзел у якім дае ўнікальную магчымасць выступіць на вялікай сцэне і заявіць пра сябе, не з ’ яўляючыся прафесіяналам, бо адна з галоўных мэт фестывалю – падтрымка і папулярызацыя харэаграфічнай аматарскай творчасці. Сёлета адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “ ArtDANCE Fest ” пашырыў геаграфію – удзельнікамі сталі не толькі калектывы з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, але і Мінская вобласць прадставіла конкурсныя нумары. Каля 600 падлеткаў сталі ўдзельнікамі фестывалю. На вялікай сцэне Палаца культуры былі прадстаўлены амаль 60 нумароў у розных узроставых катэгорыях па чатырох намінацыях: “ Сучасны эстрадны танец ” , “ Народны танец і стылізацыя ” , “ Dance show ” , “ Street show ” . Ацэньвала ўдзельнікаў кампетэнтнае журы, якое ўзначаліла Сабіна Мазгавая – магістр мастацтвазнаўства, выкладчык кафедры харэаграфіі Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат першай ступені XXVIII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC), стыпендыят фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў харэаграфічнага мастацтва. Фестываль уразіў цёплай атмасферай, крэатывам, разнастайнасцю жанраў і форм харэаграфічнага мастацтва. Можна без перабольшання сказаць, што адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “ArtDANCE Fest 2023” атрымаўся маляўнічым, яркім і феерычным, падарыў усім удзельнікам шмат станоўчых эмоцый і яркіх успамінаў.