Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
11.09.2023

Ах, гэтыя мажэйкаўскія дажынкі: гулялі ды спявалі!

  Сёння Мажэйкава стала адной вялізнай святочнай пляцоўкай – аграгарадок прымаў раённыя дажынкі-2023             Хлебаробамі Лідскага раёна сёлета намалочана звыш шасцідесяці тысяч тон збожжавых і зернебабовых, больш за шаснаццаць тысяч тон рапсу, а з улікам зерня кукурузы ёсць магчымасць засыпаць у засекі ўсе 100 тысяч тон! Багаты ураджай – вынік працы многіх і многіх людзей вёскі: камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, аграномаў, інжынераў і кіраўнікоў – словам, усіх, хто робіць адну з самых важных у свеце работ, – вырошчвае хлеб. Цёплае, як сам хлеб, свята   Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза.   Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і яно, трэба сказаць, грунтоўна падрыхтавалася. Не абышлося без падарункаў! Галоўны з іх – новае асфальтабетоннае палатно, якое пакладзена па вуліцах на плошчы амаль 8 тысяч квадратных метраў. Ну і руплівыя рукі мясцовых жыхароў зрабілі сваю справу. Аграгарадок памаладзеў і пахарашэў. Асабліва радавала буйства кветак, а разнастайныя, з густам зробленыя клумбы, яркімі восеньскімі фарбамі ўзнімалі настрой. Галоўнае ж – душэўная атмасфера, якая была характэрна цёпламу і добраму, як сам хлеб, святу дажынак. Дарэчы, нават надвор'е было на баку аграрыяў. Сонца прыпякала так, што можна было хадзіць у майках і лёгкіх сукенках. Хтосьці нават падлічыў: ішоў соты дзень лета. Сапраўды, лета не канчаецца!   Настрой ва ўдзельнікаў быў самы пазітыўны. Асаблівасцю сёлетніх дажынак стала святочнае шэсце хлебаробаў. Узнагароды – лепшым!   Вялікі і духмяны каравай ураджаю 2023 года ўрачыста ўручаны гаспадару лідскай зямлі – старшыні райвыканкама Сяргею Ложэчніку. – Вітаю вас, паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі, і ўсе тыя, хто ў вашай працы ідзе поруч. Гэтае свята не праводзілася з 2011 года, і вельмі радасна, што мы вярнулі добрую традыцыю. Сельская гаспадарка Беларусі – гэта высокатэхналагічная галіна. Але без вашай любові да радзімы, без прафесіяналізму, усё толькі тэорыя. Менавіта вы ўвасабляеце ў жыццё прагрэсіўныя ідэі і тэхналогіі. Як гаворыць Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, адзін работнік сельскагаспадарчай галіны дае работу сямі людзям у горадзе. Да вашага гонару адзначу: Беларусь уваходзіць у пяцёрку экспарцёраў малочнай прадукцыі ў свеце. Што тычыцца бягучага аграрнага года, то хочацца выказаць вялікую падзяку лідскім хлебаробам. Да дажынак яны падышлі з добрым вынікамі. Месцам правядзення дажынак абрана Мажэйкава, гаспадарка якога парадавала вынікамі: у яе адна з самых высокіх ураджайнасцей. Аграрыі заслужылі свята! Былі падведзены і вынікі раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых i збожжабабовых культур сярод сельгаспрадпрыемстваў.   На першым месцы – КСУП “Пескаўцы” (дырэктар – Вольга Наройчык), на другім – ЛРСУП “Мажэйкава” (дырэктар – Андрэй Лявон) і на трэцім –  КСУП “Ёдкі- Агра” (дырэктар – Дзмітрый Кахавец). Сярод камбайнераў, што працавалі на збожжаўборачных камбайнах, першае месца заняў Аляксей Боўшыс, трактарыст-машыніст філіяла “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт”. Другое месца ў Антона Трайго, трактарыста-машыніста КСУП “Пескаўцы”. Трэцяе – у Паўла Бразоўскага, трактарыста-машыніста ЛРСУП “Мажэйкава”.   Сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялi адвоз збожжа ад камбайнаў, на першым месцы Леанід Ігнатчык, вадзіцель КСУП “Беліца-Агра”, на другім – Мікалай Буча, вадзіцель ЛРСУП “Мажэйкава”, на трэцім – Дзмітрый Яхімовіч, вадзіцель філіяла “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт”.   Сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі адвоз збожжа на элеватар, першае месца ў Дзмітрыя Мартынава, вадзіцеля ЛРСУП “Мажэйкава”, другое – у Томаша Дудзіцкага, вадзіцеля КСУП “Пескаўцы”, трэцяе – у Вікенція Барташэвіча, вадзіцеля таксама КСУП “Пескаўцы”. Дажыначныя цуды   Усе гаспадаркі Лідчыны прывезлі на свята свае святочныя падворкі, на якіх пастараліся адлюстраваць не толькі набыткі ўласнай працы на палях – вырашчаны ўраджай, але і падкрэсліць ўнікальнасць сельгаспрадпрыемства і пэўнай галіны вытворчасці. А ўвогуле ўсе разам паказалі, што Лідчына – вялікі агульны дом, багаты і прыгожы – перш за ўсё сваімі працавітымі і таленавітымі людзьмі.     Сярод аператараў сушыльных установак на першым месцы Сяргей Шыла з ЛРСУП “Мажэйкава”, на другім – Аляксей Туча з КСУП “Пескаўцы”, на трэцім – Міхаіл Сурвіла з КСУП “Пескаўцы”. Фота - https://lidanews.by/news/life/30727news.html