Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
02.06.2023

Я люблю свой горад, або Нашы рэцэпты выхавання

Нам, сучасным лідчанам, пашчасціла быць сведкамі такой велічнай падзеі, як 700- годдзе нашага любімага горада Ліды. Кожнага, хто хоць раз апынецца ў Лідзе, нам будзе чым зацікавіць: для аматараў гісторыі ў нас ёсць знакаміты замак і іншыя славутасці, для тых, хто любіць спорт, – традыцыйны байк-фестываль і джып-трыял. І падрастаючых жыхароў нашага горада мы стараемся выхоўваць у атмасферы павагі да мінулага свайго роднага краю, гонару за дасягненні нашых землякоў і бясконцай любові да сваёй малой радзімы. “Калі вы хочаце выгадаваць добрых дзяцей – выдаткуйце на іх у два разы менш грошай і ў два разы больш часу” – так гучыць выказванне знакамітага філосафа. Самы, на мой погляд, лепшы рэцэпт выхавання падрастаючага пакалення. Менавіта гэтая фраза прайшла чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства, што нядаўна адбылося ў сярэдняй школе №14 г. Ліды. Называлася яно “Юныя лідчане на старце” і было прысвечана 700-годдзю нашага горада. З самага пачатку падрыхтоўкі мерапрыемства прыемна здзівіла вялікая колькасць жадаючых удзельнічаць у ім. Старты былі арганізаваны ў шосты школьны дзень – і бацькі мелі добрую магчымасць правесці час разам са сваімі дзецьмі, падтрымаць іх, разам атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву. Пачалося мерапрыемства з урачыстага шэсця камандудзельніц пад дружныя апладысменты балельшчыкаў. Дарэчы, балець прыйшлі не толькі бацькі, але і бабулі і дзядулі ўдзельнікаў. Вялікае задавальненне чыталася на тварах спартсменаў, а таксама балельшчыкаў: і дарослых, і маленькіх. Вы не ўяўляеце, якімі сталі нашы навучэнцы: сур’ёзнымі, са б р а н ы м і , у в а ж л і в ы м і і самастойнымі! А ўсё таму, што на іх глядзелі іх таты і мамы, бабулі і дзядулі. І рабятам вельмі не хацелася іх падвесці – яны імкнуліся перамагчы. Пытанні пра мінулае і сучаснае нашага горада падводзілі дзяцей да наступнай эстафеты. Дарослыя таксама мелі магчымасць праверыць свае веды і ўспомніць тое, што ўжо магло забыцца. Але, як і ў вялікім спорце, ёсць пераможцы і ёсць тыя, каму трошкі не хапіла хуткасці, спрыту, меткасці. Граматы, якія ўручыў рабятам дырэктар школы, а таксама салодкія прызы яшчэ больш паднялі настрой усім прысутным. Свята значна зблізіла бацькоў, дзяцей, настаўнікаў. Гэта яшчэ адзін крок насустрач адзін другому. Крок пазітыву, зацікаўленасці, крок выхавання грамадзяніна сваёй краіны, выхавання любові да роднага краю, умацавання сям’і. Пасля заканчэння свята ўжо на парозе школы адзін з бацькоў сказаў: “Нават шкада, што ўжо ўсё скончылася… Хочацца, каб такіх мерапрыемстваў было больш!” На маю думку, гэта найлепшая адзнака той рабоце, што была зроблена, і пэўны знак таго, што мы рухаемся ў правільным кірунку. Наталля ДАЎКШЫС, настаўнік фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Ліды»