Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
09.04.2025

Літаратурны вернісаж «Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем»

З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, раскрыцця багатага патэнцыялу беларускіх выданняў, развіцця цікавасці маладых людзей да кніг беларускіх аўтараў, літаратуры аб Беларусі ” ў рамках акцыі “Будзь у трэндзе – чытай беларускае” бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” правяла літаратурны вернісаж “Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 класа Дварышчанскай сярэдняй школы, якія актыўна прынялі ўдзел у гульні “Даскажы слова”, узгадаўшы нязломныя правілы народ най мудрасці. Дзеці згадзіліся з тым, што кніга – крыніца ведаў і мудрасці, якая вучыць нас дабрыні, спагадлівасці, кемлівасці, назапашвае і перадае жыццёвую мудрасць, якую спасціглі нашы продкі. Пацверджанем гэтаму былі правільныя адказы на пытанні віктарыны па зместу твораў беларускіх пісьменнікаў. Госці адлюстравалі свае ўражанні ад мерапрыемства праз малюнкі. ЛідаМедыаКампанія