Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
16.01.2025

На Гродзеншчыне падвялі вынікі абласнога штогадовага конкурсу імя А.І.Дубко "Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва" па выніках 2024 года. Знаёмцеся з пераможцамі."Клубны работнік года"

  Дыдышка Ірына Маркаўна, метадыст аддзела  рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай  установы "Лідскі раённы цэнтр культуры  і народнай творчасці". Пад кіраўніцтвам Ірыны Маркаўны з пачатку 2024 г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры запушчаны новы культурна-асветніцкі праект "Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры Беларусі", які прапануе паглядзець на культурную спадчыну праз гісторыю жыццядзейнасці мужчын і жанчын, даведацца, якімі былі іх заняткі і сямейныя стасункі. Ірына Маркаўна – рэалізатар рэгіянальнага культурна-асветніцкага праекта "Збляны – калыска культуры" па адраджэнні, вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны жыхароў вёскі і хутара Збляны Лідскага раёна  ХХ ст. Яго складаюць навуковае абгрунтаванне культурнай з’явы, дэманстрацыя ручной апрацоўкі лёну, этнаграфічныя інструменты і прадметы аддзення, песенны, вусны і танцавальны фальклор, рэцэпты святочнай кулінарыі, абрадавыя дзеянні зажынак і сямейна-бытавых урачыстасцей на вясельную тэматыку, калекцыя рэплік народнага аддзення мястэчка Збляны і інш. Хацяновіч Наталля Аляксандраўна,  дырэктар дзяржаўнай установы  "Лідскі гісторыка-мастацкі музей". Наталля Аляксандраўна займаецца папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны гродзенскага рэгіёна. Актыўна прымае ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях: ХІ Міжнародная нумізматычная канферэнцыя, Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД", Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Адзінай памяці верныя" і інш.  Наталля Хацяновіч з’яўляецца куратарам культурна-асветніцкіх праектаў: "Музейны трыпціх" у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", аўтар канцэпцыі выстаўкі "Алея памяці "Ніколі не забудзем", прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама часовай экспазіцыі  "Пра знак якасці раскажа экспанат", прымеркаванай да Года якасці.