Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
16.08.2022

Па рашэнні раённага выканаўчага камітэта стартаваў праект “Ліда-здаровы горад” для захавання і ўмацавання здароўя жыхароў рэгіёну

Для захавання і ўмацавання здароўя жыхароў рэгіёну па рашэнні Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў Лідзе стартаваў праект “Ліда-здаровы горад”, які складаўся з комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. У рамках гэтага праекта, 16 жніўня 2022 года, атрымальнікі паслуг аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды і члены ГА “БелТІЗ” па Лідскім раёне прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве “Здароўе пачынаецца дома”, якое праходзіла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”. Усіх прысутных чакала насычаная і разнастайная праграма. Адкрыў мерапрыемства начальнік аддзела спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Макей, які распавёў пра асноўныя складнікі жыцця людзей з інваліднасцю, а загадчык філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4» Любоў Цэслік замацавала атрыманую інфармацыю прэзентацыяй кніжнай выставы “Рабі сваё здароўе сам”. У ходзе мерапрыемства прысутныя атрымалі рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця ад загадчыка аддзела грамадскага здароўя ДУ “Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вольгі Ясюкайць. Завяршыла сустрэчу Ірына Лыскоўская, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Яна распавяла аб рэалізацыі гуманітарнага праекта “Арганізацыя працы творчай майстэрні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі” “Эка-дызайн” па фарбаванні тканін натуральнымі фарбавальнікамі”, які рэалізоўваўся ў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” сумесна з Гродзенскай ТАА “БелТІЗ”. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ касцюмаванага дэфіле “Эка-мода”, удзельнікамі якога сталі атрымальнікі паслуг АДПІ г.Ліды і члены ГУ “БелТІЗ” Лідскага раёна. Усе мадэлі, якія ўдзельнічалі ў паказе, ствараліся ў праектнай майстэрні “Эка-дызайн” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тканіны, з якіх выкананы касцюмы, былі афарбаваныя натуральнымі фарбавальнікамі ў тэхніцы экапрынту. Пазітыўным завяршэннем мерапрыемства стаў паказ відэароліка “Жыццё ў стылі эка–”.   Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”                                                Сандакова Кацярына Станіславаўна,                                                              дата выдачы пашпарта: 02.08.2013,                                                                        Лідскі РАУС Гродзенскай                                                              вобласці,                                                              КН 2309289,                                                                                                             уласны № 4150189К027РВ7                                                                                                  e-mail: libro-lida@mail.ru                                                                                                  раб. тэл.: 8 (0154) 54-40-51,                                                                                                  А1: 8 (044) 593 40 73                                                                                                  231291, г.Ліда, пр-к Перамогі, д.27,                                                                                                  кв.35. 800x600 Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-priority:99; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt; mso-para-margin:0cm; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Calibri","sans-serif"; mso-bidi-font-family:"Times New Roman";}