Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
10.04.2024

Пазнаём сваю Радзіму. Вучні 6-х класаў СШ №5 г. Ліды наведалі гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі» Ёдкаўскай сярэдняй школы

Кіраўнік музея Марцэвіч Таццяна Анатольеўна пазнаёміла з выставай старадрукаваных кніг XIX – пачатку XX стагоддзяў, паказала кнігі паэтаў і пісьменнікаў Лідчыны з аўтографамі аўтараў, рассказала пра гісторыю ўстаноў адукацыі Лідскага раёна, патлумачыла прызначэнне рэчаў і прылад працы з выставы «Помнікі этнаграфіі». А выстава “Ёсць на свеце мой алень…” дапамагла зразумець, чаму беларусы так любяць карціны і дываны з выявамі аленяў. Таксама вучні з задавальненнем пазнавалі старажытныя рэчы ў тэатры ценяў пана Тукалы і нават часам здагадваліся, дзе ў хатняй гаспадарцы іх маглі б выкарыстоўваць. Асабліва ўразіла дзяцей тэматычная экспазіцыя «Генацыд на Дакудаўскай зямлі», дзе экспануюцца рэчавыя і дакументальныя пацвярджэнні фактаў генацыду ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Там у гады Вялікай Айчыннай вайны ахвярамі дадзенай палітыкі сталі 67 мірных жыхароў. Хочацца сказаць вялiкi дзякуй кіраўніку музея Таццяне Анатольеўне за цікавую і пазнавальную экскурсію, якая дапамагла вучням паглыбіць веды пра гісторыю роднага краю. Ірына ЗЫРАНАВА, класны кіраўнік 6 “А” класа, Іна ГУЛЬНІК, класны кіраўнік 6 “Б” класа