Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
24.11.2022

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрыта выстаўка “Вёска Збляны – узоры, фарбы традыцыйнага ткацтва”

Вёска Збляны Лідскага раёна заўсёды славілася сваімі ткачыхамі і майстрамі, якія захоўвалі традыцыі пакаленняў і любоў да сваёй малой радзімы. Жанчыны шчыра дзяліліся вопытам у ткацкім рамястве, захоўвалі фальклор, стваралі адзенне і вышывалі па традыцыях сваёй мясцовасці. Тут і сёння ў многіх хатах можна ўбачыць вялікія калекцыі тканых вырабаў: дываны, ручнікі, посцілкі, паясы і адзенне ручнога вырабу. Экспазіцыя, прадстаўленая ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры, цікавая тым, што на ёй прадстаўлены работы жыхароў некалькіх пакаленняў. Унікальныя калекцыі – вышыўка гладдзю жыхаркі хутара Збляны Лаўнік Рэгіны; экспазіцыя тканых дываноў маці і яе дачкі Шафарэвіч Ніны Іванаўны і Шафарэвіч Надзеі Антонаўны расказвае пра гісторыю і працэс вытворчасці; ручнікі належаць Паповіч Станіславе Іванаўне. Вялікая калекцыя паясоў належыць Майніч Ганне Міхайлаўне. Асаблівая ўвага адведзена касцюму, які вылучаецца сваім адметным мастацкім прыёмам, элементамі строя вёсак Панямоння і хутара Збляны. Усе гэтыя рэчы не толькі распавядаюць гісторыю сваёй сям’і, але і раскрываюць унутраны свет жыхароў гэтай вёскі. Выстаўка сцвярджае значнасць вывучэння і развіцця творчых традыцый Лідчыны, жывую сувязь і пераемнасць пакаленняў у мастацкім услаўленні роднага краю. Малодшы навуковы супрацоўнік Марына Савіцкая