Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
12.01.2026

У Лідскім раёне адрадзілі традыцыю абраду «Тры каралі»

Як абрад калядавання «Тры каралі», які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, праводзяць на Гродзеншчыне, расказалі карэспандэнту БелТА у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. У рэгіёне адраджаецца абрад калядавання ў свята ў гонар трох вешчуноў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, які адзначаецца 6 студзеня, паведамляе цэнтр народная творчасці. Свята праводзяць у некалькіх населеных пунктах: у вёсках Ваверка Лідскага раёна, Васілішкі Шчучынскага, Ліпнішкі і Трабы Іўеўскага, а таксама Больцішкі Воранаўскага раёна. «Традыцыя правядзення свята «Тры каралі» на Гродзеншчыне — адметная праява лакальнай каляднай абраднасц» , — расказала намеснік дырэктара абласнога цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.  «Яна ўяўляе сабой абход двароў з віншаваннямі гаспадароў, спевамі калядных песень з трыма пераапранутымi каралямі, на іх плячах — прыгожыя накідкі чырвонага, сіняга, зялёнага колеру з зоркамі. У руках аднаго з іх — Калядная зорка».