Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
04.08.2026

Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій з’явіцца ў Беларусі? Стварэнне ВНУ стала тэмай нарады ў Лукашэнкі

Тэма стварэння ў Беларусі новай ВНУ — Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій — вынесена на нараду ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА. Да дыскусіі запрошаны ў тым ліку кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, профільных міністэрстваў і ВНУ. Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу падкрэсліў, што новая адукацыйная ўстанова павінна мець прыкладное прызначэнне. «Не выключаю, што ў гэтым навуковым цэнтры будзе нямала элементаў фундаментальных. Але павінен быць прыкладны кірунак, для жыцця. Пажадана не на аддаленую перспектыву, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Стварыць трэба тое, што будзе неабходна заўтра і паслязаўтра».