Галоўная /
Навiны рэспублiкi
17.04.2023
Арганізатары II Гульняў краін СНД гатовы годна прыняць гасцей Беларусі
У час правядзення ІІ Гульняў краін СНД у Беларусь прыедзе шмат
турыстаў, якіх з задавальненнем сустрэнуць арганізатары спаборніцтваў.
Аб гэтым расказаў 12 красавіка начальнік аддзела маркетынгу
Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віталь Астроўскі ў час
прэзентацыі Гульняў на выстаўцы "Адпачынак-2023" у Мінску, перадае
карэспандэнт БЕЛТА.
Гасцям і ўдзельнікам ІІ Гульняў краін
СНД будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для плённай работы і
паўнацэннага адпачынку. Каб прыцягнуць на трыбуны як мага больш
гледачоў, уваход на ўсе арэны будзе свабодным. У большасці відаў спорту
выступяць моладзь і юніёры, але ў некаторых, у прыватнасці пляжным
футболе, хакеі на траве, мастацкай гімнастыцы, самба і цяжкай атлетыцы,
каманды плануюць выставіць асноўныя склады.
На сённяшняй
прэзентацыі ў сталічным Палацы спорту гасцям былі прадстаўлены
візуальныя брэнды маючых адбыцца Гульняў. У аснову сімволікі пакладзены
ідэі "маляванак" беларускай мастачкі Алёны Кіш. Асноўныя брэнды выкананы
ў сіне-васільковых тонах, характэрных для сінявокай Беларусі.
Талісманам Гульняў стала беларуская рысь з імем Рыся. Слоган
спаборніцтваў - "Моцны характар, яркая гульня!"
II Гульні
краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Цырымоніі адкрыцця і
закрыцця спартыўнага форуму прыме "Мінск-Арэна". Акрамя сталіцы
спаборніцтвы пройдуць у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве,
Барысаве, Салігорску, Оршы, Маладзечне і Жлобіне. Чэмпіёны і прызёры
будуць вызначаны ў 20 відах спорту. Чакаецца, што за ўзнагароды будуць
змагацца каля 5 тыс. спартсменаў, прычым не толькі з краін СНД, але і
іншых дзяржаў.
Першыя Гульні краін СНД адбыліся ў 2021
годзе ў Казані. Тады ў медальным заліку зборная Беларусі заняла 5-е
месца, заваяваўшы 69 узнагарод, дзевяць з якіх вышэйшай пробы.