Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
17.04.2023

Арганізатары II Гульняў краін СНД гатовы годна прыняць гасцей Беларусі

У час правядзення ІІ Гульняў краін СНД у Беларусь прыедзе шмат турыстаў, якіх з задавальненнем сустрэнуць арганізатары спаборніцтваў. Аб гэтым расказаў 12 красавіка начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віталь Астроўскі ў час прэзентацыі Гульняў на выстаўцы "Адпачынак-2023" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гасцям і ўдзельнікам ІІ Гульняў краін СНД будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для плённай работы і паўнацэннага адпачынку. Каб прыцягнуць на трыбуны як мага больш гледачоў, уваход на ўсе арэны будзе свабодным. У большасці відаў спорту выступяць моладзь і юніёры, але ў некаторых, у прыватнасці пляжным футболе, хакеі на траве, мастацкай гімнастыцы, самба і цяжкай атлетыцы, каманды плануюць выставіць асноўныя склады. На сённяшняй прэзентацыі ў сталічным Палацы спорту гасцям былі прадстаўлены візуальныя брэнды маючых адбыцца Гульняў. У аснову сімволікі пакладзены ідэі "маляванак" беларускай мастачкі Алёны Кіш. Асноўныя брэнды выкананы ў сіне-васільковых тонах, характэрных для сінявокай Беларусі. Талісманам Гульняў стала беларуская рысь з імем Рыся. Слоган спаборніцтваў - "Моцны характар, яркая гульня!" II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартыўнага форуму прыме "Мінск-Арэна". Акрамя сталіцы спаборніцтвы пройдуць у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Барысаве, Салігорску, Оршы, Маладзечне і Жлобіне. Чэмпіёны і прызёры будуць вызначаны ў 20 відах спорту. Чакаецца, што за ўзнагароды будуць змагацца каля 5 тыс. спартсменаў, прычым не толькі з краін СНД, але і іншых дзяржаў. Першыя Гульні краін СНД адбыліся ў 2021 годзе ў Казані. Тады ў медальным заліку зборная Беларусі заняла 5-е месца, заваяваўшы 69 узнагарод, дзевяць з якіх вышэйшай пробы.