Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
10.06.2025

Беларусь і Кітай знаходзяцца на высокім узроўні ўзаемнага даверу, адзначае член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Андрэй Жамойда.

«Саюзніцкае ўзаемадзеянне, якое не можа змяняцца пад уплывам любых узрушэнняў або ваганняў міжнароднай абстаноўкі» Эксперты — аб адносінах Беларусі і Кітая і аб значэнні ў іх развіцці нядаўняга візіту Прэзідэнта. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, пра які сам кіраўнік дзяржавы па выніках сказаў: «Усё прайшло як мага лепш», і сёння застаецца ў цэнтры ўвагі экспертнай супольнасці. Асаблівы «сямейны» фармат сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая, перагаворы з дзелавымі коламі — і як вынік дамоўленасці аб інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, асабліва ў сферы прамысловасці і высокіх тэхналогій, палітычны аспект візіту — усё гэта пацвярджэнне больш чым добрых раўнапраўных адносін нашай краіны з вялікім Кітаем у многіх сэнсах, якія выбудаваліся на працягу дзесяцігоддзяў дзякуючы дальнабачнай палітыцы кіраўніка беларускай дзяржавы. Беларусь і Кітай знаходзяцца на высокім узроўні ўзаемнага даверу, адзначае член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Андрэй Жамойда .  «У Мінска і Пекіна шмат партнёраў, пры гэтым погляды лідараў дзвюх краін маюць агульны корань унутранай і міжнароднай палітыкі, — лічыць ён. — Мы не проста вядзём узаемны гандаль, мы рэалізоўваем сумесныя праекты: Беларусь актыўна падтрымала будаўніцтва ініцыятывы „Адзін пояс, адзін шлях“. Беларусь паспяхова супрацоўнічае з КНР у культурнай і адукацыйнай сферы». Адно з асноўных пытанняў у двухбаковым супрацоўніцтве — машынабудаўнічая галіна і тэхналагічная мадэрнізацыя асобных кірункаў прамысловасці Беларусі. «Аляксандр Лукашэнка падзяліўся інфармацыяй аб тым, што гэта ідэя належыць Старшыні КНР Сі Цзіньпіну. Кітай — перадавая краіна з высокаразвітым прамысловым „інтэлектам“. Я ўпэўнены: іх досвед у мадэрнізацыі прадпрыемстваў нам сапраўды спатрэбіцца», — кажа Андрэй Жамойда, які кіруе прадпрыемствам «Конус» Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Адзначыў сенатар і важны паказальны аспект палітычнага плана — Беларусь не баіцца ізаляцыі. «У нас ёсць надзейныя партнёры, і гэта не толькі Расійская Федэрацыя, як прывыклі лічыць на Захадзе, нам ёсць, з кім сябраваць». На думку Андрэя Жамойды, сяброўская сямейная сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Кітая «стане паказчыкам для сусветных лідараў, якія прагнуць „хлеба і відовішчаў“ на славянскіх „падмостках“, таго, як павінны будавацца адносіны ў ХХІ стагоддзі. Як можна дамаўляцца, не прымяняючы зброі. Як можна будаваць, не забіўшы ніводнага цвіка. Гэта сустрэча двух сяброў, двух партнёраў і двух лідараў, якія жадаюць сваім народам толькі міру і росквіту». "Звязда"