Галоўная /
Навiны рэспублiкi
23.11.2022
Беларусь і Расія заключаць пагадненне аб узаемапрызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць COVID-19
Урады Беларусі і Расіі заключаць шляхам абмену нотамі пагадненне аб
узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць каранавіруснай
інфекцыі COVID-19. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Беларусі
нумар 803 ад 21 лістапада 2022 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным
прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
"Прыняць
прапанову Міністэрства аховы здароўя, узгодненую з Міністэрствам
замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні шляхам абмену
нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай
Федэрацыі аб узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць новай
каранавіруснай інфекцыі (COVID-19)", - гаворыцца ў тэксце пагаднення.
Таксама
адзначаецца, што ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні шляхам
абмену нотамі гэтага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных
спраў.
Раней урад РФ адобрыў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб узаемным прызнанні вакцынацыі ад COVID-19.
Белта