Галоўная /
Навiны рэспублiкi
16.01.2025
Галасаванне: зручна і без эксцэсаў
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Усяго надрукавана
крыху больш за 7 млн бюлетэняў. Па распрацаваным графіку яны
адпраўляюцца ва ўсе куткі краіны. Пабываўшы на працэсе адгрузкі гэтай
важнай прадукцыі, мы падрыхтавалі інфармацыю пра выбары, якая будзе
цікавая ўсім. Што з сябе ўяўляе бюлетэнь?
Па словах сакратара ЦВК Алены Балдоўскай, бюлетэнь надрукаваны на
беларускай мове, што традыцыйна для прэзідэнцкіх выбараў. На пярэднім
баку у алфавітным парадку змешчаны звесткі аб кандыдатах у Прэзідэнты,
таксама там размешчаны і парадак запаўнення бюлетэня. З адваротнага боку
бюлетэнь мае каляровую абарону. Напярэдадні галасавання два члены
ўчастковай выбарчай камісіі павінны паставіць там подпісы. У выпадку
адсутнасці гэтых подпісаў бюлетэні будуць пры падліку прызнавацца
несапраўднымі.
Дарэчы, калі раптам выбаршчык дапусціў памылку пры запаўненні, то ён,
паведаміўшы пра гэта членам выбаркама, можа атрымаць бюлетэнь узамен
сапсаванага. Праўда, толькі адзін. Забарона на фота- і відэаздымку
На самім бюлетэні таксама прысутнічае папярэджанне аб тым, што закон
забараняе фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня, а таксама яго вынас
за межы памяшкання для галасавання.
— Гэтыя палажэнні ўжо працавалі ў перыяд правядзення
адзінага дня галасавання. Цяпер у выбарчым заканадаўстве прапісана
дакладна норма, якая вызначае гэта. Падобныя дзеянні з’яўляюцца
адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на таго,
хто парушыў забарону, у памеры да 15 базавых велічынь, — адзначыла Алена
Балдоўская.
Таксама яна дадала, што маецца на ўвазе захаванне прынцыпу тайны галасавання:
— Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як
ён прагаласаваў, у асноўны дзень выбараў, то гэта, па сутнасці,
агітацыя, якая 26 студзеня забаронена. Вынас бюлетэня за межы памяшкання
галасавання ўвогуле не адпавядае самой працэдуры галасавання, таму што
закон дакладна вызначае, якія дзеянні павінен выканаць выбаршчык на
ўчастку для галасавання. Ён атрымлівае бюлетэнь, выказвае сваё
волевыяўленне і апускае запоўнены бюлетэнь у скрыню для галасавання. Калі жывеш не па месцы рэгістрацыі
Алена Балдоўская патлумачыла, што закон прадугледжвае магчымасць галасавання не па месцы рэгістрацыі:
— Часта існуюць сітуацыі, калі чалавек зарэгістраваны ў адным
горадзе, але фактычна пражывае ў іншым. У такім выпадку неабходна
звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы свайго фактычнага
пражывання, прад’явіць пашпарт ці іd-карту і абавязкова прад’явіць
дакумент, які пацвярджае пражыванне на дадзенай тэрыторыі. Камісія
разглядае гэтыя дакументы і прымае рашэнне, ці ёсць законныя падставы
для дадатковага ўключэння грамадзяніна ў спісы альбо такіх падстаў няма. Галасаванне даступнае ўсім
Цэнтрвыбаркам паводле заканадаўства вызначае меры, накіраваныя на
забеспячэнне даступнасці ўчасткаў для галасавання і магчымасць удзелу ў
выбарах для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
— У сваю чаргу, на месцах таксама прымаюцца адпаведныя
меры. Гэта і размяшчэнне ўчастковых выбарчых камісій, памяшканняў для
галасавання, як правіла, на першых паверхах, і наяўнасць элементаў
безбар’ернага асяроддзя. На ўчастках для галасавання павінны быць лупы,
трафарэты для самастойнага запаўнення бюлетэняў. На ўчастках, дзе
пражываюць людзі, якія ўмеюць чытаць шрыфтам Брайля, выраблена пэўная
колькасць інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах гэтым шрыфтам. Акрамя
таго, арганізуецца дзяжурства валанцёраў, якія будуць садзейнічаць усім,
хто мае патрэбу ў дапамозе людзям, — расказала сакратар ЦВК.
Калі гаварыць аб галасаванні дома, то гэта права датычыцца той
катэгорыі грамадзян, якія па ўважлівых прычынах не могуць прыйсці на
ўчастак для галасавання. Для таго, каб гэта права атрымаць, неабходна
звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію да 18 гадзін 26 студзеня. Там
на падставе гэтых заявак будзе арганізавана галасаванне дома ў асноўны
дзень выбараў.
Звязда