Галоўная /
Навiны рэспублiкi
13.06.2023
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ нумар 172 "Аб змяненні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
У
дакуменце ў новай рэдакцыі выкладаецца Дырэктыва нумар 2 ад 27 снежня
2006 года "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці
забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Указ накіраваны
на павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных структур з грамадзянамі і
суб'ектамі гаспадарання, ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні
праблем, якія хвалююць насельніцтва, якасці забеспячэння жыццядзейнасці
грамадзян, адкрытасці дзяржаўных органаў.
У гэтых мэтах
новай рэдакцыяй Дырэктывы нумар 2 прадугледжваецца, у прыватнасці,
спрашчэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння і ўнутранай работы дзяржаўных
органаў шляхам адмовы ад залішніх справаздач і іншых дакументаў
фармальнага характару; узмацненне прафілактычнай дзейнасці кантралюючых
органаў; патрабаванне да кіраўнікоў дзяржаўных органаў выключыць факты
перадачы прыняцця рашэнняў і ўзгаднення пытанняў, што ўваходзяць у
кампетэнцыю адпаведнага органа, на вышэйстаячы ўзровень; павышэнне
даступнасці звароту ў органы дзяржаўнай улады з улікам рэжыму рабочага
дня працуючага насельніцтва, а таксама стварэнне ўмоў для звароту
грамадзян за аказаннем важнейшых паслуг у электроннай форме.
Акрамя
таго, прадугледжваецца развіццё інфарматызацыі ў сферы работы з
насельніцтвам, уключаючы максімальнае выкарыстанне магчымасцей
інфармацыйных сістэм і інтэрнэт-рэсурсаў, вядзенне дзяржаўнымі органамі
афіцыйных акаўнтаў у сацыяльных сетках (нараўне з патрабаваннем
забеспячэння інфармацыйнай бяспекі); ахоп насельніцтва ў сельскай
мясцовасці паслугамі сотавай сувязі і шырокапалоснага доступу да сеткі
Інтэрнэт.
На пастаяннай аснове будзе праводзіцца
інвентарызацыя адміністрацыйных працэдур у мэтах іх скарачэння і
спрашчэння, максімальная кансалідацыя працэдур у адным месцы - у службе
"адно акно".
Белта