Галоўная /
Навiны рэспублiкi
07.04.2023
Ключавым напрамкам беларуска-расійскіх адносін з'яўляецца вытворчая кааперацыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы
"Своеасаблівым маркерам паспяховасці нашага эканамічнага
супрацоўніцтва з'яўляецца колькасць гандлёвых аперацый. За мінулыя 27
гадоў вартасныя аб'ёмы тавараабароту павялічыліся больш як у чатыры з
паловай разы. Ключавы напрамак у двухбаковых адносінах - вытворчая
кааперацыя. Сёння гэта сувязі больш як 8 тысяч беларускіх і расійскіх
прадпрыемстваў і сотні тысяч працоўных месцаў", - сказаў Аляксандр
Лукашэнка.
За гады будаўніцтва Саюзнай дзяржавы рэалізавана
звыш 60 сумесных навукова-тэхнічных праграм у розных сферах: асваенні
космасу, інфармацыйных тэхналогіях, сельскай гаспадарцы, выпуску
матэрыялаў і прыбораў.
Аляксандр Лукашэнка асабліва згадаў
аб развіцці супрацоўніцтва па лініі маладых вучоных дзвюх краін.
Звяртаючыся да Прэзідэнта Расіі, ён сказаў: "Моладзь сустрэлася. Тое, аб
чым вы гаварылі мне ў Мінску. Маладыя вучоныя намецілі праграму
далейшага развіцця. Адштурхнуліся ад таго студэнта, які некалі вам
паставіў пытанне. Вы патэлефанавалі, што ў гэтым напрамку трэба рухацца.
І мы на базе Акадэміі навук правялі вельмі сур'ёзны злёт маладых
вучоных. І знайшлі вельмі сур'ёзныя агульныя падыходы для работы ў
далейшым".
"Многія распрацоўкі паспяхова ўкараняюцца ў
вытворчасць, дзякуючы чаму выконваецца праграма імпартазамяшчэння і
зніжэння залежнасці ад заходніх тэхналогій", - адзначыў кіраўнік
дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, нагадаў, што
яшчэ раней ён абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным няпростае пытанне
імпартазамяшчэння ў сферы мікраэлектронікі. Да яе ў тым ліку вярнуліся і
напярэдадні ў час перагавораў у Крамлі. Прэзідэнт падкрэсліў, што
нядаўна дэталёва вывучаў гэту тэматыку ў ходзе наведвання прадпрыемства
"Планар" у Мінску. Там спецыялісты запэўнілі, што самалёты і ракеты як
ляталі, так і будуць лятаць - для гэтага ў Беларусі ёсць неабходныя
тэхналогіі і магчымасці.
Белта