Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
14.11.2022

«Кожны кавалак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны». Лукашэнка расставіў жорсткія акцэнты па тэме меліярацыі

У Талачынскім раёне кіраўнік дзяржавы пабываў на ААТ «Амкадор-КЭЗ», дзе азнаёміўся з вытворчасцю тэхнікі для патрэб міліярацыі. Тэму меліярацыі беларускі лідар неаднойчы закранаў падчас летніх рабочых паездак па краіне. Падчас семінара-нарады па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліяраваных земляў у рэспубліцы, які адбыўся на базе прадпрыемства, гэта найважнейшае пытанне для развіцця сельскай гаспадаркі і экалогіі абмяркоўвалася дэталёва і на перспектыву. «Галоўнае, каб было надзейна» Перад тым, як заслухаць даклад аб стане і перспектывах развіцця ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу«, Прэзідэнт пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства, ці хапае працоўнай сілы. Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу» Аляксандр Шакуцін паведаміў, што канкрэтна на «Амкадор-КЭЗ» працуе 130 чалавек, аднак, каб утрымаць людзей, іх неабходна забяспечыць жыллём. Аляксандр Лукашэнка спытаў, колькі кватэр неабходна, і ўнёс канкрэтную прапанову па вырашэнні жыллёвага пытання — ажыццяўляць сучаснае драўлянае домабудаванне. Па яго словах, інавацыйныя падыходы дазваляюць узводзіць дамы вышынёй да васьмі паверхаў.  Аляксандр Шакуцін звярнуў увагу: важна, што прадпрыемствы знаходзіцца ў пасёлку. Гэта, па яго словах, уплывае на тое, што ў сельскай мясцовасці застаюцца людзі. «Гэта ратаванне гэтых тэрыторый, — пагадзіўся Прэзідэнт. — Адсюль і сяло будзе развівацца».  Генеральны дырэктар ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу" Андрэй Яроцкі далажыў кіраўніку дзяржавы, што прадпрыемства развіваецца ўстойліва, працуе з прыбыткам і плануе нарошчваць інвестыцыі. «Амкадор-КЭЗ» з’яўляецца адзіным у Беларусі вытворцам меліяратыўных машын і аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным і колавым ходзе, а таксама траншэякапальнікаў. На заводзе таксама ствараюцца бульдозеры, тэлескапічныя пагрузчыкі, ачышчальнікі каналаў і касілкі. Асаблівая ўвага беларускага лідара была скіравана на тэхніцы для меліяратыўных работ. Прэзідэнт перакананы, што гэта грашовы кірунак, эканамічна выгадны, які неабходна развіваць. Гэтая тэхніка, па яго словах, запатрабавана не толькі ў нашай краіне, а і за мяжой, у тым ліку Расійскай Федэрацыі.  У той жа час кіраўнік дзяржавы паставіў задачу аднавіць сапсаваную тэхніку. Прастойвання, па яго словах, толькі з-за таго, што нейкія камплектуючыя з’яўляюцца імпартнымі, быць не павінна. На прадпрыемстве беларускага лідара запэўнілі: нашы людзі здольныя зрабіць усё. Што датычыцца «Амкадор-КЭЗ», большасць камплектуючых — беларуска-расійскай вытворчасці. Там, дзе ёсць праблемы, вытворчасць асвойваюць самі. Пасля дакладу аб развіцці холдынгу і канкрэтнага прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка пабываў у цэхах, дзе азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці тэхнікі, якая выпускаецца на прадпрыемстве. Кіраўніку дзяржавы, у прыватнасці, прадэманстравалі ўзоры машын, асноўных вузлоў і камплектуючых, створаных у межах праграмы па імпартазамяшчэнні. Магчымасці меліяратыўнай тэхнікі ў дзейнасці былі паказаны на доследным палігоне. «Галоўнае, каб было надзейна», — заўважыў беларускі лідар.  «Меліярацыя — асноўнае звяно» На базе ААТ «Амкадор-КЭЗ» кіраўнік дзяржавы правёў рэспубліканскі семінар-нараду па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліяраваных земляў у рэспубліцы. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло далажыў аб выніках работы ў гэтай галіне. «Тэма не новая, але найважнейшая, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Можа, не зусім своечасова мы пачалі другую ці трэцюю хвалю па меліярацыі. Калі ўсе пачыналася, хадзілі па Жыткавіцкім раёне і глядзелі, як патрэбна праводзіць меліярацыю. Цяпер мы ступілі далёка наперад у параўнанні з тымі часамі. Мной прынята настойлівае, жалезнае рашэнне аб тым, што нам трэба меліярацыю ўзмацняць». Прэзідэнт ставіць пытанне больш шырока: гэта не толькі меліярацыя, а культура земляробства. «Вядома, меліярацыя — гэта асноўнае звяно, — кажучы аб культуры земляробства, удакладніў беларускі лідар. — Як бы ні было цяжка, за два-тры гады мы павінны рэалізаваць тыя планы, якія мы калісьці намецілі на дзесяць гадоў. Мы іх не выканалі, не выканаем і ў гэтым годзе, але я атрымаў запэўніванне ўрада і асабіста віцэ-прэм’ера, што на гэты год запланаваныя да меліярацыі плошчы будуць выкананы».  Асвоена больш за палову гэтых плошчаў. Астатнія плошчы павінны быць меліяраваны да канца года — такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы. Ён пагаджаецца — вёска становіцца іншай: будуюцца аграгарадкі, у выніку застануцца буйныя паселішчы. «Праз 10 — 15 гадоў работы, можа, і раней, будуць толькі аграгарадкі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. —. Людзі хочуць жыць з выгодамі, у добрых дамах. У кожнай вёсачцы і на хутары мы гэта не пабудуем, таму мы прыйшлі да таго, што трэба будаваць аграгарадкі, каб яны былі па ўзроўні жыцця такімі ж як у горадзе. А паколькі гэта будзе аграгарадок-вёска, то людзі туды будуць туды імкнуцца яшчэ ў большай колькасці, калі мы створым такія працоўныя месцы, як тут, або як у найлепшых нашых гаспадарках».  «Гэтым трэба займацца, і мы гэта ўмеем гэта рабіць» Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што нямала занядбаных прысядзібных ўчасткаў. І наваколле Мінска — не выключэнне. Гэтыя прысядзібныя ўчасткі, па яго словах, трэба прыводзіць у парадак. «Гэтыя прысядзібныя ўчасткі самыя-самыя ўрадлівыя, самыя апрацаваныя землі, а яны практычна ўсе закінутыя, — удакладняе Аляксандр Лукашэнка. — Іх трэба прыводзіць у нармальны стан і думаць, што там апрацоўваць. Нам трэба ўвесці ў севазварот усе гэтыя прысядзібныя ўчасткі, і мы 100, 150 тысяч тон збожжа можам атрымаць за кошт гэтых земляў». Яшчэ адно пытанне, якому ўдзяліў увагу беларускі лідар, — распрацоўка, разбор старых ферм. Нямала прыкладаў, калі пабудаваныя раней комплексы даўно не выкарыстоўваюцца, але як стаялі, так і стаяць. А на іх месцы, лічыць Прэзідэнт, можна вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Такім чынам, пастаўлена задача — зніесці старыя пабудовы, і ўвесці плошчы, на якіх яны стаяць, у севазварот.  «Можа, дзесьці і меліярацыя не патрэбна, але хмызняком зарастаюць сельскагаспадарчы палі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў, што меліярацыя і дарогі — гэта галоўная задача. Зноў, па яго словах, даводзіцца вяртацца да таго, што дзяржава гэтым павінна займацца. «Гэтым трэба займацца, і мы гэта ўмеем гэта рабіць», — рэзюмаваў ен. Звязда