Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
23.07.2025

Лідчанін Максім Малышка стаў чэмпіёнам алімпійскага фестывалю на 200-метроўцы брасам

  Плывец Максім Малышка прынёс камандзе Беларусі першы залаты медаль Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Паўночнай Македоніі, паведамляе БелТА. Наш спартсмен стаў наймацнейшым на дыстанцыі 200 м брасам. Малышка паказаў найлепшы час па выніках папярэдніх заплываў, а таксама атрымаў перамогу на паўфінальнай стадыі. У фінале Максім фінішаваў першым з вынікам 2 хвіліны 16,88 сек. Другое месца з адставаннем у 2,5 сек. заняў украінец Канстанцін Федзючук, тройку прызёраў замкнуў чэх Сымон Студнічка. Раней, 22 ліпеня, Аліна Несцяровіч узяла серабро ў стральбе з пнеўматычнага пісталета, а напярэдадні Арсень Ліванцоў стаў бронзавым прызёрам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.    Усяго Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль сабраў у Скоп’і каля 1700 юных спартсменаў з 49 краін ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Нашу краіну прадстаўляюць 46 атлетаў. Спаборніцтвы ў Паўночнай Македоніі працягнуцца па 26 ліпеня.