Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
17.05.2023

Лукашэнка: Адкрыта шырокая дарога, каб рэалізаваць тыя задумкі, якія мы меркавалі ў сферы двухбаковага супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Уладзімірскай вобласці Аляксандрам Аўдзеевым. У гэтыя дні Аляксандр Аўдзееў упершыню наведвае Беларусь у якасці кіраўніка рэгіёна. У цэнтры ўвагі — пытанні эканамічнага характару, супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, гандлю, будаўніцтва. Гэтыя і іншыя тэмы падчас рабочай сустрэчы абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Аляксандра Аўдзееў. Перш чым пачаць гутарку, кіраўнік дзяржавы павіншаваў гасцей і жыхароў Уладзімірскай вобласці з вялікім і святым святам — Днём Перамогі. «У гэтыя дні мы якраз святкуем гэтае вялікае дасягненне нашага народа. Гэта чарговая гадавіна вялікай Перамогі. Я думаю, мы яе заслужылі і свята будзем берагчы», — адзаначыў ён. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што першы візіт Аляксандра Аўдзева ў нашу краіну ў статусе кіраўніка расійскага рэгіёна дазволіць на месцы хутчэй вызначыцца з патрэбамі, знайсці патрэбных пастаўшчыкоў, а можа, і заключыць новыя кантракты. «Наш Урад арыентаваны на тое, каб аказаць вам максімальнае садзейнічанне. Словам, усё, на што мы здольныя, калі гэта вас задавальняе, — мы гатовы ў гэтым накірунку працаваць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.  Прэзідэнт расказаў, што ў ходзе кантактаў на найвышэйшым узроўні з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным яны пастаянна гавораць аб неабходнасці паглыблення інтэграцыі, вытворчай кааперацыі і, самае галоўнае, — імпартазамяшчэння. «І вы ведаеце ў нас нядрэнна атрымліваецца, нават болей, чым мы чакалі. Лічу, у гэтым найперш павінны быць зацікаўлены кіраўнікі рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Вы там, на месцы, вы з людзьмі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.  Па яго словах, усё, што неабходна было прыняць і падпісаць, кіраўнікамі дзяржаў, урадамі ў асноўным зроблена. «Адкрыта шырокая дарога, каб рэалізаваць тыя задумкі, якія мы меркавалі ў сферы двухбаковага супрацоўніцтва. У 2022 годзе гандаль у нас дасягнуў свайго найвышэйшага ўзроўню з 2017 года і склала амаль паўмільяда долараў. І ў параўнанні з 2021-м у мінулым годзе павялічыўся амаль на 20 працэнтаў. Па трох месяцах гэтага года таксама адзначаецца станоўчая дынаміка: у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года тавараабарот павялічыўся амаль на трэць. Нам у што б ні стала, трэба захаваць гэтыя тэмпы. У нас часта бываюць добрыя пад’ёмы, потым адбываюцца спады. Вось гэтых перападаў быць не павінна», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Сёння беларускі бок пастаўляе і мае намер прапаноўваць і далей пастаўляць ва Уладзімірскую вобласць прадукцыю машынабудавання, станкабудавання, дрэваапрацоўкі, хімічнай і лёгкай прамысловасці, аграпрамысловага комплексу. «Ведаю, што ёсць жаданне па племянной справе. Ёсць жаданне па меліярацыі. У прынцыпе вы робіце і тое, што робім мы. Можа, мы крыху раней пачалі гэта рабіць. Вы на нас можаце разлічваць», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, у Беларусі запатрабавана прадукцыя хімічнай прамысловасці, машынабудавання і станкабудавання, прадукты харчавання і шмат іншага, што вырабляецца ва Уладзімірскай вобласці. Айчынныя пасажырская, грузавая, сельскагаспадарчая, камунальная, дарожна-будаўнічая тэхніка і ліфтавае абсталяванне адпавядаюць узроўню сусветных стандартаў, іх якасць і надзейнасць правераны шматгадовай эксплуатацыяй, а мадэльны шэраг асартымент пастаянна абнаўляюцца.  «Спадзяюся, падчас свайго знаходжання ў Беларусі вы з калегамі вызначыцеся, што менавіта з тэхнікі сёння неабходна Уладзімірскай вобласці, а мы ў найкароткія тэрміны паставім вам гэтую тэхніку для таго, каб вам лепей жылося. Уладзімірская обласць — гэта родная нам вобласць. Яна такая, як Беларусь. Ведаю, што вы не супербагатыя, таксама як і мы, усё дастаецца працай. Людзі аднолькавыя. Таму ў нас ёсць добрая база, добрая аснова для супрацоўніцтва, заўсёды да гэтага гатовыя», — канстатваў Аляксандр Лукашэнка.  «Структура эканомікі Рэспублікі Беларусь і Уладзімірскай вобласці вельмі падобныя» У сваю чаргу Аляксандр Аўдзееў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём нацыянальнага сцяга, герба і гімна, які адзначаўся некалькі дзён таму. «Рэспубліка Беларусь з’яўляецца даўнім надзейным партнёрам Уладзімірскай вобласці. У нас каля 100 краін-партнёраў, і Беларусь займае ў гэтым спісе пятае месца. І я думаю, што гэта стартавая пазіцыя, якую трэба павышаць. І паляпшаць нашы пазіцыі ў тавараабароце, у абмене культурнымі і турыстычнымі паслугамі і гэтак далей. У нас працуюць больш за 30 прадпрыемстваў, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь. У цэлым структура эканомікі Рэспублікі Беларусь і Уладзімірскай вобласці вельмі падобныя па сельскай гаспадарцы, па прамысловасці, таму магчымасці кааперацыі досыць высокія», — расказаў губернатар.  Беларусь пастаўляе ва Уладзімірскую вобласць абсталяванне, сыравіну для вытворчасці. Канчатковы прадукт — гэта вырабы са шкла, пуцявое абсталяванне, розныя інструменты, вымяральна-кантрольныя, медыцынскія прыборы, вырабы з пластмасы. Асобны радок займае грамадскі транспарт, сельскагаспадарчая і камунальная тэхніка. Як расказаў Аляксандр Аўдзееў, рухавікі беларускай вытворчасці дазволілі Уладзімірскай вобласці ўвайсці ў лік рэгіёнаў, дзе выпускаюцца трактары-пагрузчыкі пад уласным брэндам. «Добры прыклад кааперацыі — гэта кааперацыя з кампаніяй Askona, якая выпускае тавары для сна, для вырабаў гэтай кампаніі 12 прадпрыемстваў выпускаюць камплектуючыя», — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Уладзімірскай вобласцю Расіі характарызуецца дадатнай дынамікай. За 2022 год аб’ём тавараабароту склаў амаль 414 мільёнаў долараў. Гэта на 20 працэнтаў больш за паказчык за 2021-ы і найбольшы аб’ём за перыяд з 2017 года. У студзені — сакавіку гэтага года тэндэнцыя да росту ўзаемнага гандлю захоўваецца: 93,4 мільёны што на 32 працэнты перасягае ўзровень за аналагічны перыяд 2022 года. Беларускі экспарт ва Уладзімірскую вобласць за мінулы год склаўся ў аб’ёме 130 мільёнаў павялічыўшыся за год больш як на 46 працэнтаў. У яго аснове — прылады на вадкіх крысталах, лазеры, часткі рухомага саставу, смалы і поліурэтаны, шкловалакно і вырабы з яго, нятканыя матэрыялы. Імпартуюцца ў Беларусь з гэтага расійскага рэгіёна медны дрот, часткі рухомага саставу, шакалад і гатовыя харчовыя прадукты з какавы, спецыфічныя тавары, кандытарскія вырабы з цукру. «Мы будзем старацца ўзяць планку ў паўмільярда» У размове з журналістамі Аляксандр Аўдзееў падкрэсліў, што ў Беларусі і Уладзімірскай вобласці ёсць пункты судакранання, у якіх кааперацыя і інтэграцыя вытворчага працэсу паміж прадпрыемствамі выгадная і абсалютна бязбольная. «Калі мы глядзім на ўнутраную кааперацыю прадпрыемства, аказваецца, мы можам імпарт замясціць не толькі ў самой прадукцыі, але і кампетэнцыях, у тэхналогіях. Наша прадпрыемства пастаўляе Беларусі пяцікаардынатныя апрацоўчыя станкі, і яны актыўна выкарыстоўваюцца. Мы абмяркоўвалі пытанні канструктыўнага і практычнага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, у сферы будаўніцтва, у сферы пастаўкі грамадскага транспарта, сельгастэхнікі. Наш візіт скончыцца падпісаннем канкрэтных пагадненняў і павелічэннем узаемнага тавараабароту. 2022 год стаў рэкордным па тавараабароце паміж вобласцю і рэспублікай. Упэўнены, што гэта далёка не мяжа. Мы будзем старацца ўзяць планку ў паўмільярда. На гэты год мы плануем закупіць камунальную тэхніку, грамадскі транспарт і выйсці на пастаўку камплектуючых для гутаў і іншых заводаў», — расказаў ён.  Таксама губренатар Уладзімірскай вобласці падкрэсліў, што рэгіёну варта павучыцца ў Беларусі ў кіраванні гарадской камунальнай гаспадаркай. «Тое, у якім парадку знаходзіцца вытворчая сфера, як выбудаваны дзелавыя адносіны, — гэта вельмі важны вопыт, які будуць пераймаць нашы прамыслоўцы і прадпрыемствы, дзякуючы падпісанаму пагадненню з гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікай Беларусь. Гэты досвед пойдзе нам на карысць», — адзначыў ён.  У панядзелак адбылося пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У гэты ж дзень прайшлі перагаворы старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і кіраўніцтва Беларскай гандлёва-прамысловай палаты з Аляксандрам Аўдзеевым. У графік візіта губернатара таксама ўключаны перагаворы з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Госці таксама наведалі ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ААТ «Белкамунмаш», ААТ «Амкадор», Парк высокіх тэхналогій, Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Звязда