Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
29.10.2026

Лукашэнка пазітыўна ацаніў рост турпатоку з Расіі ў Беларусь

Расіяне ўсё часцей выбіраюць беларускі напрамак для турыстычных паездак. Гэты факт Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі Андрэем Турчаком, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы на першым месцы ў гэтым велізарным Еўразійскім рэгіёне па паездках расіян. Мы вельмі рады гэтаму. Рады не толькі эканамічна, што там грошы - расіяне ж бедныя не прыязджаюць, яны - багатыя. Але мы рады, што расіяне ўбачылі нарэшце, што перашкод у Беларусі ніякіх няма. Мова адна, бар'ераў ніякіх няма. Прыязджаюць сюды як дадому. А беларусы, зразумела, сустракаюць расіян з вялікай павагай. Няважна, якой нацыянальнасці, расіянін - гэта свой чалавек", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Гаворачы пра Рэспубліку Алтай, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта хоць і далёкі для Беларусі край, але вельмі цікавы: "Добра ведаю геаграфічна, гістарычна ваш край. Ні разу, праўда, не быў, хоць Прэзідэнт Расіі мяне некалькі разоў запрашаў. Кажа, давай з'ездзім пакажу табе прыгажосць. У Расіі прыгажосці такой велізарная колькасць. Паўднёвая частка Сібіры - вельмі цікавы край, турыстычны напрамак - цікавіць нашых людзей".