Галоўная /
Навiны рэспублiкi
09.07.2025
На галоўнай сцэне Ліды адбылося ўшанаванне Ганаровых грамадзян Лідчыны і прагучалі сотні прызнанняў у любові да роднай Беларусі
Аляксандр Вярсоцкі :
- Хачу выказаць словы ўдзячнасці Прэзідэнту нашай краіны за тое, што на этапе нашай навейшай гісторыі ён не стаў перакрэсліваць усё тое, што было зроблена нашымі папярэднікамі. Захаваўшы лепшае, ён разам з камандай аднадумцаў шмат прыўнёс новага. Кажу дзякуй шаноўным кіраўнікам і працаўнікам прадпрыемстваў рэальнага сектару эканомікі, сацыяльнай сферы, сілавога блоку і духавенства за тую спагаду і дабрабыт, якія існуюць у нашым грамадстве. У аснове незалежнасці ляжыць добрасумленная і адданая праца. Я ганаруся дасягненнямі і перамогамі Лідчыны. Адукацыя раёна прызнана лепшай у краіне, сацыяльная сфера – лепшай у вобласці, у нас лепшы гандаль і будаўніцтва. І гэта тыя маякі, на якія мы будзем раўняцца и надалей.
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, высокае званне Ганаровага грамадзяніна Лідскага раёна прысвоена майстру шклозавода «Нёман» Валерыю Багінскаму, генеральнаму дырэктару «Бел-Пласт Інтэрнэшнл» Анатолю Вялікіну і ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Мычко. Такім чынам, ушанаваны прадстаўнікі працоўнай прафесіі, сферы бізнесу і абароны.