Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
21.01.2025

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі

 Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку. 26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00. На тэрыторыі краіны ўтворана 5325 участкаў для галасавання ( у Лідскім раёне - 63) . Выбаршчыкі, уключаныя ў спісы, змогуць атрымаць бюлетэнь для галасавання пры прад'яўленні пашпарта (ID-карткі). Акрамя таго, можна прадаставіць і іншы дакумент, які пацвярджае асобу, - вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне інваліда (калі ў ім ёсць фота) або пенсійнае пасведчанне. Для ваеннаслужачых тэрміновай службы прадугледжана прадастаўленне ваеннага білета, для работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый - службовага пасведчання. Калі грамадзянін згубіў пашпарт (ID-картку) або іх выкралі, то органы ўнутраных спраў выдаюць адпаведныя даведкі, якія пацвярджаюць асобу. Моладзь можа прагаласаваць па студэнцкім білеце або білеце навучэнца. Бюлетэні для галасавання выраблены на беларускай мове. У гэту кампанію яны дапоўнены прыпіскай для выбаршчыкаў - папярэджаннем аб тым, што закон забараняе фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня, а таксама вынас бюлетэняў за межы памяшкання для галасавання. З адваротнага боку бюлетэнь мае колеравую абарону. Напярэдадні галасавання не менш як два члены ўчастковай камісіі павінны праставіць подпісы на адваротным баку бюлетэня. У выпадку адсутнасці такіх подпісаў бюлетэні будуць прызнавацца несапраўднымі. БЕЛТА