Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
07.04.2023

Пісанкі па-сапоцкінскаму “рэцэпту”, або як лідскія школьнікі спасцігалі сакрэты велікоднага роспісу яек

Упрыгожваць яйкі лічыцца ў вернікаў адным з важных элементаў падрыхтоўкі да Вялікадня. У Беларусі гэтай традыцыі прытрымліваюцца праваслаўныя, католікі, пратэстанты. Напярэдадні святаў у Лідскім цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў майстар-клас па вырабу знакамітых сапоцкінскіх васкаванак, якія прызнаны нематэрыяльнай культурнай спадчынай краіны. Растоплены пчаліны воск, самаробныя стрыжанькі, слоік с фарбай і, канечне, крута звараныя яйкі – усё гэта спатрэбілася лідскім школьнікам для таго, как сваімі рукамі стварыць неверагодныя святочныя сувеніры.   – Дзеці, як звычайна ў вашых сем’ях упрыгожваюць яйкі на свята Уваскрасення Хрыстова? – пытаецца настаўніца сярэдняй школы №14 Алена Гаўрык, якую адмыслова запрасілі ў Лідскі цэнтр дзяцей і моладзі для правядзення майстар-класа па вырабу васкаванак. Алена Іванаўна нядаўна вярнулася з Мінска, дзе праходзіла абучэнне па роспісу яек, і цяпер з задавальненнем деліцца сваімі ведамі з вучнямі і калегамі.   – Мая бабуля акунае яйкі ў адвар з цыбулевага шалупіння! – А мы набываем фарбу ў магазіне!   – А я ўпрыгожваю яйкі з дапамогай велікодных наклеек! – адказваюць рабяты. – Сення я пакажу вам, як робяцца васкаванкі. Гэта старажытная тэхніка прыйшла да нас з пасёлка Сапоцкін з-пад Гродна, дзе сакрэты аздаблення яек перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Перад тым, як прыступіць да справы, Алена Гаўрык зрабіла невялікі экскурс у гісторыю. Яна расказала, што раней роспісам яек займаліся выключна жанчыны. Да гэтай працы яны рыхтавалася доўга і карпатліва. Перад пачаткам працэсу пасцілі і малілася. Нашы продкі для гэтага выкарыстоўвалі натуральныя фарбавальнікі з пялёсткаў кветак, каранёў, лісця дрэў, кары дуба, шалупіння цыбулі. Яйкі, на думку нашых продкаў, неслі вельмі сур'ёзную інфармацыю, убіралі ў сябе адмоўную энергію. Таму дарыліся яны толькі сваякам і блізкім людзям. Кожны ўзор нёс у сабе пэўны сэнс і пажаданні. Пісанка з выявай рака прыцягвала дастатак і багацце, кветкі малявалі для жанчыны, якая хацела мець дзяцей. Ластаўкі азначалі прыход вясны, зярняты – урадлівасць, спіраль – доўгае жыццё. Але, бадай, самыя распаўсюджаныя арнаменты – гэта сонечныя знакі. Нашы продкі пры вырабе пісанак звычайна выкарыстоўвалі чатыры асноўныя колеры: чырвоны, жоўты, чорны, карычневы – адпаведна сімвалы агню (радасці), сонца, зямлі, урадлівасці. Дарэчы, сапраўдная пісанка не псавалася вельмі доўга. Жаўток і бялок проста высыхалі ўнутры. Ужо пазней з яйка пачалі шляхам праколу шалупіння выдаляць змесціва.     Але школьнікам так нецярпелася ўзяцца за работу, што настаўніца неўзабаве прапанавала прыступіць да яе. Васкаванне –  працэс нанясення тонкім металічным прадметам кропкавага малюнка з гарачага воску на яйка да яго фарбавання. Таму для вырабу па такой тэхналогіі спатрэбяцца латок з яйкамі, бляшанка з фарбай, прылада для роспісу і расплаўлены воск. Важна, каб воск быў менавіта натуральны: таму купляюць яго ў пчаляроў альбо можна расплавіць васкавую свечку. Асобна трэба сказаць пра інструмент для роспісу. Прылада не мудрагелістая, але на дарозе не валяецца. Трэба зрабіць яе самому. На канец драўлянай палачкі ( можна алоўка) убіць цвік або шпільку. Тонкія лініі робяцца маленькай плешкай, а таўсцейшыя — большай. І не трэба марудзіць, каб воск не застыў. Цяпер застаецца ўключыць фантазію...      — Думайце пра нешта добрае, светлае, і рука сама пачне выводзіць узор, — падбадзёрвае сваіх вучняў Алена Іванаўна.     Нанесці ўзор воскам — гэта паўсправы. Наступны важны этап — афарбоўка. Юныя майстры па чарзе акунаюць свае васкаванкі ў посуд з фарбамі, а потым сушаць. Затым нанесены воск плавіцца пры дапамозе свечкі і сціраецца. На месцы васкавання застаецца незафарбаваны арнамент. Дарэчы, майстры раяць выкарыстоўваць белыя яйкі, бо ўзор на іх выглядае больш выразным.         Вучань сёмага класа Алесь Гурчын прызнаецца: справа не такая простая, як падалося спачатку, але вельмі займальная. – Хочацца, каб было і сіметрычна, і прыгожа. Але замест узору з-пад стрыжня выходзяць крывыя лініі ці проста кропелькі воску. Тут, мабыць, шмат практыкавацца трэба. Зараз скончу упрыгожваць адно яйко і вазьмуся за другое. Абавязкова паспрабую паўтарыць гэта у хатніх умовах, – засяроджана гаворыць Алесь.     Калі майстар-клас скончыўся, дзеці ўзяліся параўноўваць свае работы. Ніводнага паўтору! У адных атрымаліся каласкі, у другіх – сонейкі, а ў кагосьці прасочвалася нават касмічная тэматыка. Усе пісанкі ўнікальныя, зробленыя з душой і фантазіяй. Свае рознакаляровыя шэдэўры школьнікі забралі з сабой, каб пакласці да святочнага стала. Л і дская газета