Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
14.09.2022

Са спартсменамі пераменнага складу цяпер змогуць заключаць працоўныя дагаворы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 321, якім удасканальваецца падрыхтоўка спартсменаў нацыянальных і зборных каманд па відах спорту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам уводзіцца магчымасць заключаць працоўныя дагаворы са спартсменамі, якія ўваходзяць у пераменныя склады нацыянальных каманд і дасягнулі высокага спартыўнага рэзультату. "Заработная плата такім спартсменам будзе выплачвацца з пазабюджэтных сродкаў, заробленых цэнтрамі алімпійскай падрыхтоўкі і алімпійскага рэзерву, а таксама за кошт магчымай спонсарскай дапамогі", - удакладнілі ў прэс-службе Прэзідэнта. У дакуменце таксама ўдакладнены функцыі паўнамоцных органаў (Міністэрства спорту і турызму, ДТСААФ і БФСТ "Дынама") адносна нацыянальных і зборных каманд Беларусі, уніфікуюцца падыходы да іх фарміравання і забеспячэння падрыхтоўкі спартсменаў.