Галоўная /
Навiны рэспублiкi
27.01.2025
Цэнтрвыбаркам агучыў папярэднія вынікі галасавання
Галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам. За Алега Гайдукевіча
прагаласавала 119 272 чалавекі, або 2,2%; за Ганну Канапацкую – 109 760
чалавек або 1,86%, за Аляксандра Лукашэнку — 5 136 293 чалавекі або
86,82%; Сяргея Сыранкова 189 740 чалавек або 3,2%; Аляксандра
Хіжняка-102 729 або 1,74%; супраць усіх — 213 277 або 3,6%.
У спісы выбаршчыкаў было ўнесена 6 903 994 чалавекі.
Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкаў, прагаласавалі 5 916 195
чалавек, або 85,69%.
— Такім чынам выбары адбыліся, — праінфармаваў Ігар Карпенка,
нагадаўшы, што згодна з заканадаўствам яны лічыцца такімі, калі
прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў.
У тым ліку, прагаласавалі 114 грамадзян, якія пастаянна жывуць за
мяжой. Права ўпершыню прагаласаваць атрымалі больш за 88 тысяч маладых
людзей, і 95% з іх прыйшлі на выбарчыя участкі.
Нагадаем, у асноўны дзень галасавання ў краіне працавала 5325
выбарчых участкаў, у тым ліку 207 у бальніцах, санаторыях і дамах
адпачынку, 12 у воінскіх часцях.