Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
21.10.2025

Указ: аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць сельскагаспадарчыя сыравінныя зоны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ нумар 375 "Аб замацаванні сыравінных зон".  Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон. Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізма фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў. БЕЛТА