Галоўная /
Навiны рэспублiкi
13.08.2026
ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне
Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята: — 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны; — Год беларускай жанчыны; — юбілеі класікаў беларускай літаратуры; — пяцігодка якасці.
Жыхароў і гасцей свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.
Асаблівасцю гэтага года стануць: — павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.); — «кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў; — тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы — да сучасных рэалій», якая прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне; — унікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.