Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
29.11.2022

Зацверджаны асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў Указ № 412, якім зацверджаны асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год. Грашова-крэдытная палітыка будзе арыентавана на запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7-8% і падтрыманне фінансавай стабільнасці. Прадоўжыцца кантроль за ростам грашовага прапанавання. Сярэдняя шырокая грашовая маса павялічыцца на 12-16% у гадавым выражэнні, рублёвая грашовая база - на 10-12%. Прадугледжана фарміраванне належных рэсурсных крыніц для задавальнення плацежаздольнага попыту на крэдыты для фінансавання інвестыцыйных праектаў. Ацэньваецца, што патрабаванні банкаў да эканомікі вырастуць на 17-21%. Працэнтныя стаўкі ў эканоміцы плануецца захаваць на дадатным узроўні ў рэальным выражэнні (як умову прывабнасці дэпазітнага рынку і краніцу крэдытавання эканомікі). Стаўка рэфінансавання прадугледжана ў памеры 10-11% гадавых. Курсавая палітыка будзе праводзіцца ў рэжыме плаваючага курса (на аснове попыту і прапанавання на валютным рынку), што дапускае валютныя інтэрвенцыі для згладжвання рэзкіх ваганняў курса беларускага рубля. Указ № 412 ад 28 лістапада 2022 г.