Электронныя звароты
Электронныя звароты ў Лідскі райвыканкам накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Лідскага райвыканкама: Lidaisp@mail.lida.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Зварот прымаецца да разгляду пры прытрымліванні заяўнікам патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да электронных зваротаў.
Заяўнік мае права адклікаць свай зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.