Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лидский районный исполнительный комитет
Главная / Анонсы
01.11.2022

У Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці” адкрыта выстаўкі “Вёска Збляны – узоры, фарбы традыцыйнага ткацтва”

Важнай падзеяй у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” стала адкрыццё выстаўкі “Вёска Збляны – узоры, фарбы традыцыйнага ткацтва”. Мястэчка Збляны – гэта скарбніца звычаяў і традыцый, дзе захаваўся вопыт пакаленняў і любоў да сваёй зямлі. Выстаўка распавядае аб асаблівасцях ручнога ткацтва, яго гісторыю, працэс вытворчасці. Экспануюцца ўнікальныя калекцыі, разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання вырабы – ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны. Асаблівая ўвага прысвечана самабытнаму народнаму касцюму жыхароў. Выстаўка працуе з 20 кастрычніка  да сярэдзіны снежня з аўторка па суботу з 8.30 да 17.30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая 12. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8 (0154) 54-62-48.