Планавалі
свой прыезд на конкурс удзельнікі з Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі. Для ацэнкі
выкананняў удзельнікаў фестывалю-конкурсу,аргкамітэтам былі запрошаны ў якасці членаў журы заслужаныя дзеячы мастацтваў
Рэспублікі Беларусь, прафесара, дацэнты і вопытныя педагогі вядучых музычных
ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Аднак, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай
абстаноўкай у краіне і свеце, было прынята рашэнне аб адмене правядзення
трэцяга заключнага этапу фестывалю-конкурсу. Нягледзячы на гэта, дыпломамі
фіналістаў VIIРэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (Лідскі
вянок) будуць узнагароджаны ўсе салісты і калектывы, якія прайшлі ў заключны
этап.
Будзем спадзявацца, што ў наступным годзе нішто не
перашкодзіць доўгачаканай сустрэчы ўдзельнікаў, арганізатараў і членаў журы. І
ўсе мы зноў будзем мець магчымасць акунуцца ў атмасферу свята, спаборніцтва і
творчасці.