Трэба адзначыць, што беларуская экспазіцыя традыцыйна выклікае вялікі інтарэс у Маскве. Напрыклад, летась быў устаноўлены рэкорд па наведванні беларускага павільёна ВДНГ. Тут пабывала 1,2 мільёна чалавек.
Важна адзначыць, што выстаўка стала пляцоўкай для перамоў з расійскімі калегамі па наладжванні кантактаў. Так, у рамках дней Гродзенскай вобласці падпісаны шэраг пагадненняў з расійскімі рэгіёнамі аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў, ажыццяўленні міжнародных знешнеэканамічных кантактаў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай абласцях, адукацыі, маладзёжнай палітыцы, сферы спорту і турызму, рэалізацыі сумесных праектаў.
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з даволі маштабнай экспазіцыяй Гродзенскага рэгіёна. Шырока прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, сапоцкінская пісанка, вырабы з саломкі, драўляныя музычныя інструменты майстра Мар’яна Скрамблевіча, храмы з керамікі ў мініяцюры. Некаторыя госці выстаўкі зацікавіліся працэсам традыцыйнага роспісу яек і вырабам саламянага павука. Навыкі у гэтай справе ахвотна дэманструюць майстры народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Некаторыя наведвальнікі і самі гатовы далучыцца да гэтага працэсу.
А майстры народнай творчасці Беларусі Людміла і Аляксандр Мускія не толькі прадставілі свае вырабы з лазы, але на працягу трох дзён гатовы правесці майстар-класы па лозапляценні.