Рус
Асноўныя яго мерапрыемствы запланаваны на 14 сакавіка.
Рабочая група аргкамітэта ўжо паглядзела тэхнічныя магчымасці Палаца культуры
горада і наведала Лідскі замак, дзе, як мяркуецца, адбудзецца жараб'ёўка
ўдзельнікаў заключнага этапа адборачных тураў да міжнародных конкурсаў у рамках
XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». У Ліду з 12 па 14
сакавіка з'едуцца таленты з усёй рэспублікі. Гродзеншчыну прадстаўляць будуць
дзве дзяўчынкі, навучэнкi Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.