"У мяне сто балаў!" - гэтыя словы настаўнік рускай мовы і літаратуры Лідскай гімназіі нумар 1 Таццяна Глыздова ў дзень, калі на сайце РІКВ з'явіліся рэзультаты ЦТ па рускай мове, пачула ў тэлефоннай трубцы 16 разоў. У гэты дзень 16 яе адзінаццацікласнікаў з 40, якія выбралі для цэнтралізаванага экзамену рускую мову, атрымалі найвышэйшы бал.
І яшчэ столькі ж справіліся з заданнямі з рэзультатамі, якія перавышаюць 90 балаў. Вучні педагога з 30-гадовым стажам - пераможцы і прызёры абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, прызёры алімпіяды Саюзнай дзяржавы. Не проста ведам, а ўменню выбіраць свой шлях вучыць выхаванцаў педагог. У 2025 годзе поспехі Таццяны Глыздовай ацэнены на рэспубліканскім узроўні: ёй прысвоена званне "Заслужаны настаўнік Беларусі".
На здымку: у час урока па рускай мове ў Лідскай гімназіі нумар 1.
БЕЛТА