Цяпер ў цэнтры ўвагі — бізнес-планы суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці, а менавіта ТАА «Лідскі ЖБВ» і ЗАТ «Аграпрамсельмаш».
ТАА «Лідскі ЖБВ» з'яўляецца ўдзельнікам рэгіянальнай ініцыятывы. У Лідзе рэалізуецца інвестыцыйны праект па пашырэнні вытворчасці жалезабетонных канструкцый. Да 2027 года прадпрыемства плануе выйсці на новыя магутнасці, уключаючы выпуск каляровай тратуарнай пліткі. Разам з тым актуальным застаецца пытанне сыравіннай базы, у прыватнасці — вычарпанне рэсурсаў пясчанага кар'ера. Для забеспячэння бесперабойнай вытворчасці да пошуку альтэрнатыўных участкаў будзе прыцягнута ўпраўленне землеўпарадкавання.
ЗАТ «Аграпрамсельмаш» — прадпрыемства з больш чым 20-гадовым вопытам работы. Завод выпускае звыш 30 найменняў сельскагаспадарчай тэхнікі і забяспечвае годны ўзровень аплаты працы супрацоўнікаў. Зараз актыўна развіваюцца экспартныя напрамкі: ідзе работа над новымі агрэгатамі для паставак у расійскія рэгіёны і краіны далёкага замежжа. Партфель заказаў на перспектыву ўжо часткова сфарміраваны. Акрамя таго, пачата будаўніцтва новага зборачнага цэха, а ў планах — рабатызацыя шэрагу вытворчых працэсаў.
Па выніках візітаў на прадпрыемствы было адзначана, што ўсе раней дасягнутыя дамоўленасці выконваюцца ў поўным аб'ёме. Менавіта такія мабільныя і эфектыўныя вытворчасці ўносяць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Прэс-служба Лидскага райвыканкама