Прямы дыялог з грамадзянамі дазваляе ўбачыць рэальную карціну спраў у раёне і аператыўна рэагаваць на актуальныя пытанні насельніцтва.
Асноўныя тэмы зваротаў:
- Дарогі і дабраўпарадкаванне
Будзе правераны стан дарог у вёсках Бельскія і Касілаўцы. Жыхары прасілі прыбраць гурбы па вуліцы Генерала Беды і расчысціць прыпынкі на вуліцы Таўлая. Было адзначана, што зімовы перыяд з’яўляецца гарачай парой для камунальных службаў, і іх работа знаходзіцца на кантролі.
Па скаргах на нізкую тэмпературу ў кватэрах па вуліцы Максіма Горкага і ў вёсцы Доржы накіраваны камісіі. Спецыялісты правядуць замеры ў самы кароткі тэрмін.
Будзе прааналізавана сітуацыя з рухам цягнікоў у раёне вуліцы Хасанаўскай і вывучана магчымасць запуску вячэрняга рэйса аўтобуса №11с ад аўтавакзала.
Дадзена даручэнне прапрацаваць пытанне дааснашчэння акустыкай залы ў музычнай школе. Таксама будзе вызначаны далейшы лёс пустога будынка былога дзіцячага садка ў пасёлку Першамайскі.
Усе звароты, якія тычацца ўмоў арэнды жылля, маёмасных правоў і працоўных адносін, перададзены профільным спецыялістам. Кожная сітуацыя будзе разабрана індывідуальна і ў межах закона.
Кіраўніцтва дзякуе ўсім удзельнікам за актыўнасць. Званкі, якія паступілі, дапамагаюць рабіць раён лепшым. Работа са зваротамі грамадзян будзе працягнута.
Прэсс-служба Лідскага райвыканкама